На Сенненшчыне прайшоў Сусветны дзень снегу

 У мінулую суботу адзначаўся Сусветны дзень снегу. Да яго прымеркавалі зімовыя шматбор’і фізкультурна-аздараўленчых комплексаў «Абаронца Айчыны» і «Здароўе», лыжныя гонкі і спаборніцт­вы па зімовай рыбалцы, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі большасці працоўных калектываў раёна, школьнікі і ўсе жадаючыя.

  Пачалося свята ў спартыўнай зале СШ №1 г.Сянно. Юных спартсменаў, што прыехалі з 12 школ раёна ўдзельнічаць у шматбор’ях, павіншавала з Днем снегу намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. Пажаданні поспехаў хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі і ад свайго равесніка Рамана Курыленкі, вучня 11 класа Яноўскай школы, чэмпіёна краіны па летнім шматбор’і «Абаронца Айчыны».

  Аб выніках шматбор’яў чытайце ў наступным нумары «ГС».

Лыжнікаў падганяла завіруха

 На лыжню ў Дзень снегу выйшлі аматары спорту большасці арганізацый і ўстаноў раёна. У масавым старце мужчынам і жанчынам неабходна было пераадолець дыстанцыю ў 1 км. Надвор’е дыктавала свае ўмовы. Завіруха, якая хутка пачалася, ускладніла праходжанне трасы. Аднак, як кажа прымаўка, у зімовы холад — кожны молад. А складаная для пераадолення лыжня толькі ўзмоцніла імпэт спартсменаў да перамогі.

 У выніку, сярод мужчын першае месца заняў Сяргей Кацар (вузел сувязі РУП «Белтэлекам»), другое —  Аляксандр Мінёнак (РАНС). Трэцім фінішаваў Віталь Папоў (ДЛГУ «Багушэўскі лясгас»). Сярод жанчын на першым месцы  — Галіна Палітыка (аддзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ).  Другой на фініш прыйшла  Ганна Корсакава (рэдакцыя раённай газеты),  на трэцім месцы —  Яўгенія Федаровіч (ад­дзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама).

 Дарослых падтрымалі выхаванцы Сенненскай СДЮШАР. Хлопчыкі і дзяўчынкі розных узростаў таксама выйшлі на лыжню.Рыбалка па-сенненскі

 Тое, што Сенненшчына — край азёр — бясспрэчны факт. І, канешне, спрытнымі рыбакамі наша зямля сла­віцца таксама. Гэта даказалі спаборніцтвы па зімовай рыбалцы. Яны прайшлі на Сенненскім возеры. Там сабралася каля сотні чалавек з 13 каманд.

 Пасля рэгістрацыі ўдзельнікаў, адкрыцця спаборніцтваў, рыбакі адправіліся да сваіх лунак. Дзве з паловай гадзіны яны лавілі акунькоў, плотак і іншую азёрную рыбу. Дазвалялася выкарыстоўваць адну вудачку з рознай снасцю: зімовай блешняй, балансірам, мармышкай і іншымі прыладамі, якія не забараняюцца заканадаўствам, а таксама ўжываць прыкорм, дадатковае грузіла, жывёльныя, раслінныя ці штучныя насадкі.

 Групы падтрымкі ў гэты час рыхтавалі на беразе вогнішчы для конкурсу «Юшка па-сенненскі».

 У агульным заліку перамагла каманда райспажыўтаварыства. Вага іх рыбы склала больш двух з паловай кілаграмаў. Самы вялікі індывідуальны  ўлоў атрымаўся ў Сяргея Бязлюдава («ПС «Сянно»): без малога 2 кг рыбы. Крыху адстаў ад яго Дзмітрый Глотаў. У намінацыі «Самая маленькая рыбка» першае месца заняў Аляксандр Наваковіч (РАНС). Памер яго акунька склаў 7 см. На самай справе, гэтая намінацыя падаецца, як мінімум, спрэчнай. Навошта нішчыць малькоў? Самую вялікую рыбу (акуня)  вылавіў  Дзмітрый  Белаус (НПС «Дружба»). Самым сталым удзельнікам спаборніцтваў прызнаны Аляксандр Гарнак, юным — Рэнат Парэпка. Адзінай жанчынай-рыбачкай была Наталля Парэпка (ПС «Сянно»). Спецыяльны прыз выйграла сямейная пара з ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» Сяргей і Марыя Жыгалавы.

 У конкурсе «Юш­ка па-сенненскі» самую смачную рыбную страву прыгатавалі супрацоўнікі НПС «Дружба». На другім месцы — РУП ЖКГ. Трэцяе прысудзілі ДЭУ-38.

 Свята снегу адбылося. Пераможцы ў розных намінацыях атрымалі прызы і дыплопы ад арганізатараў спаборніцтваў: райкама ГА «БРСМ» і аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі.

 Дзень снегу з масавымі гуляннямі на Сенненшчыне не праходзіў ужо некалькі гадоў, што было звязана з бясснежнымі зімамі. Сёлета надвор’е дазволіла сенненцам з размахам адзначыць свята. І думаецца, што гэта не апошнія зімовыя радасці: ёсць снег — ёсць ініцыятыва.

  Ірына ХАСАНАВА.

  Фота аўтара і Аляксандра КАРБОЎСКАГА

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

3 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

3 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

3 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

5 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

6 часов ago