Міліцыянер з Багушэўска вучыць падлеткаў кікбоксінгу і асновам крымінальнага права

Больш года ў гарадскім пасёлку Багушэўск на базе СШ №2 дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Падлетак”.

Стваральнікам яго з’яўляецца Дзмітрый Васільеў, капітан міліцыі, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых Сенненскага РАУС.  Пад яго кіраўніцтвам  падлеткі збіраюцца два разы на тыдзень, каб сумесна і з карысцю правесці час. Сам Дзмітрый, які 20 год працуе ў органах міліцыі, бачыць неабходнасць такіх гурткоў і заняткаў у школах раёна.

-Наш гурток мае як спартыўную, так і праваазнаямляльную накіраванасць, — каментуе Дзмітрый Васільеў. –Тут праводзяцца агульнаразвіваючыя практыкаванні, спартыўна-забаўляльныя гульні,  гурткоўцы вывучаюць тэхніку прыёмаў кікбоксінга і самаабароны, а таксама знаёмяцца з Канстытуцыяй нашай краіны, Адміністрацыйным і Крымінальным кодэксамі, правіламі дарожнага руху. Мы стараемся прапагандаваць здаровы лад жыцця і заняткі фізкультурай.

Асаблівым часам для “Падлеткаў” з’яўляюцца канікулы, якія яны выкарыстоўваюць, каб пашыраць аб’ём заняткаў і наладзіць кантакты з іншымі школьнікамі. Так, на сёлетніх  зімовых канікулах багушэўцы  пабывалі ў Студзёнкаўскай ДССШ, дзе пазмагаліся ў эстафеце з тутэйшай моладдзю, якую араганізаваў мясцовы настаўнік фізкультуры і спорта Сяргей Быкаў. У гэтай эмацыйнай барацьбе перамагло сяброўства. А ўсё скончылася салодкімі пачастункамі.

Аляксандр ПАДАРОЖНЫ.

НА ЗДЫМКУ: члены гуртка “Падлетак” з салодкімі падарункамі пасля сяброўскай эстафеты ў Студзёнцы.

Фота прадастаўлена Д. Васільевым.

 

 

admin

Recent Posts

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

44 минуты ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

56 минут ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

1 час ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

4 часа ago

В ЦИК рассказали, как отличить настоящих сборщиков подписей от мошенников

В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…

19 часов ago

В Сенно приступила к работе комиссия по выборам Президента

Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…

19 часов ago