У Машканскай ДССШ Сенненскага раёна рыхтуюцца адзначыць юбілейную дату земляка

Машканская школа актыўна рыхтуецца да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Машэрава, знакамітага дзяржаўнага дзеяча Беларусі, земляка машканцаў, імя якога носіць адзін з піянерскіх атрадаў установы адукацыі і мясцовае сельгаспрадпрыемства. Пра тое, як ідзе гэта падрыхтоўка, рэдакцыі паведаміла кіраўнік школьнага музея баявой і працоўнай славы Таццяна Каранеўская.

     Распрацаваны спецыяльны план мерапрыемстваў, прысвечаны юбілейнай даце, у які шмат прапаноў унеслі члены аб’яднання па інтарэсах «Памяць».

   

У канцы студзеня будзе арганізавана экскурсія ў г.п.Расоны, дзе працаваў П.М.Машэраў пасля заканчэння педагагічнага інстытута. Ва ўсіх класах школы пройдуць класныя гадзіны «Вечнай памяццю жывы». Школьнікі прымуць удзел у краязнаўчых чытаннях, прысвечаных юбілею, лыжным спаборніцтве на прыз імя П.М.Машэрава, паходзе ў в.Шыркі, малую радзіму знакамітага земляка.

Машканскія школьнікі стануць удзельнікамі абласнога агітпераходу па маршруце Віцебск – Сянно – Шыркі – Расоны – Мінск. Прадстаўнікі школы прымуць удзел у 30-м Сенненскім прабегу, прысвечаным памяці П.М.Машэрава.

Напярэдадні дня нараджэння Пятра Міронавіча ў школе, як і заўсёды, пройдзе Тыдзень памяці. У музей запросяць вучняў школ раёна, дарэчы, іх тут чакаюць і цяпер. У школьнай бібліятэцы будзе арганізавана выстава літаратуры і матэрыялаў перыядычных выданняў, прысвечаная Пятру Машэраву. Вучні прымуць удзел у абласной ан-лайн віктарыне «Сын беларускага народа».

     13 лютага школа і музей, у прыватнасці, будуць прымаць гасцей, якія прыедуць, каб ушанаваць памяць Машэрава. Завяршыцца святкаванне вечарам «Імя, народжанае бессмяротнасцю».

  

   Цяпер у школьным музеі баявой і працоўнай славы, якому, дарэчы, 23 лютага споўніцца 40 гадоў, юныя краязнаўцы-экскурсаводы абнаўляюць тэматычную экспазіцыю, што расказвае пра жыццё і дзейнасць знакамітага ўраджэнца машканскай зямлі. З нядаўняга часу галоўнай рэліквіяй музея сталі рэчы сям’і Машэравых – стол і стул, якія складалі рабочае месца Пятра Міронавіча і былі выраблены па яго ўласных чарцяжах. Перадала іх школе дачка Машэрава Наталля Пятроўна, разам з граматамі, якімі калісьці быў узнагароджаны яе бацька. Як адзначыла Таццяна Каранеўская, кожны наведвальнік музея, ад малога да старога, выказвае жаданне пасядзець за сталом, дзе працаваў дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы Пётр Машэраў, і зрабіць фота на памяць. Гэтым як бы далучаючы сябе да яго вялікіх спраў і выказваючы бязмежную павагу незвычайнаму чалавеку, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню людзям.

Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце, будуць працягвацца ў школе на працягу года.

Таццяна Буракова.

На здымках: юныя краязнаўцы ў музеі баявой і працоўнай славы Машканскай школы ля экспазіцыі, прысвечанай П.М.Машэраву.

Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.   

 

admin

Recent Posts

Налоговые преференции для молодых специалистов

С 1 января 2024 г. молодые специалисты, молодые рабочие (служащие), получившие высшее, научно-ориентированное, среднее специальное…

8 часов ago

Отряд юных инспекторов дорожного движения “Патруль” Богушевской школы представил Сенненщину в региональном этапе областного слета-конкурса ЮИД

Отряд юных инспекторов дорожного движения “Патруль” Богушевской школы представлял Сенненщину в региональном этапе областного слета-конкурса…

8 часов ago

12 апреля на Сенненщине пройдет республиканский субботник

  Члены трудовых коллективов организаций и предприятий района будут задействованы в работах по наведению порядка на…

9 часов ago

Сегодня отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Пожелания здоровья, душевного тепла и благополучия звучали в адрес Аллы Александровны Горбачёвой, жительницы райцентра, бывшей…

10 часов ago

Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

11 часов ago

Вопросы воспитания подрастающего поколения обсудили на Сенненщине

Старший прокурор отдела прокуратуры Витебской области по надзору за исполнением законодательства о несовершеннолетних и молодежи…

1 день ago