Заготовка сенажа идёт в Сенненском районе

Нарыхтоўку сенажу для жывёлы ў ААТ «Студзёнка» сёлета пачалі на тарфяніках, што ля вёсак Капланы і Малішы. Менавіта тут працуе аб’яднаны атрад, у складзе якога тэхніка і людзі

сельгасарганізацыі і Віцебскай інтэграцыйнай структуры.

Аляксей Берашэвіч і Анатоль Пагарэльскі (злева направа), механізатары ААТ «Студзёнка»

Закладка зялёнай масы вядзецца ў старыя траншэі. Яны, праўда, працяглы час не выкарыстоўваліся, таму давялося добра папрацаваць, перш чым пачаць закладку ў іх травы: пліты ачысцілі ад рэшткаў расліннасці, пабялілі вапнай, выканалі другія неабходныя работы.

  — На ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы пакуль што нарыхтавана толькі па 2,17 ц кармавых адзінак. Але, думаю, неабходную колькасць кармоў расліннага паходжання назапасім. Травы сёлета выраслі нядрэнныя, а на палетках, дзе яны першага і другога гадоў карыстання, добрыя. Папоўнім запасы сенажу і сіласу і з зямель, узятых у часовае карыстанне, — лічыць Андрэй Дзядушка, галоўны аграном сельгасарганізацыі.

 Менавіта такая практыка, выкарыстаная летась, дазволіла ў стойлавы перыяд абысціся ўласнымі запасамі. Так, кармы давядзецца ва­зіць за 30-40 км. І ўсё ж не з Аршанскага раёна ў абмен на маладняк, як даводзілася рабіць некалькі гадоў таму.

 Работа корманарыхтоўчага звяна дакладна прадумана. Першымі за справу бяруцца касцы. Іх задача вельмі адказная, бо яны павінны забяспечыць фронт работ для ўсяго канвеера, у аснове якога два самаходныя камбайны, якія здрабняюць скошаную і правяленую да   50-60% траву. За штурвалам адной з машын Анатоль Пагарэльскі.  Нямала працы яму давялося ўкласці, каб яго КЗР выйшаў на сенажаць ды яшчэ і не саступаў больш прадукцыйнаму КВК, дзе машыністам працуе Дзмітрый Мастыка. 

Аляксандр Камінскі

Аляксандр Камінскі ра­зам з Дзмітрыем Цвятковым прыйшоў на дапамогу ААТ «Сту­дзёнка». Памочнікі працуюць на магутных Кіраўцах. Усяго на адвозцы зялёнай масы занята 5 адзінак тэхнікі. Яе дастаткова для бесперабойнай работы самаходных камбайнаў. Спорыцца праца і на сянажнай траншэі, дзе вельмі многае залежыць ад трамбоўкі. Таму на гэтай тэхналагічнай аперацыі выкарыстоўваецца дзве адзінкі тэхнікі, адзін з трактароў — ноччу.

— Умовы працы — добрыя, тэхніка працуе, травы выраслі. Так што кармоў нарыхтуем. А тое невялікае адставанне ад мінулагодніх тэмпаў, што ўтварылася па прычыне спазнення з пачаткам работ на сенажацях, праз які тыдзень будзе ліквідавана, — упэўнены мае суразмоўцы.

   Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 Фота аўтара.

Даведка «ГС»

 Плошча сенажацяў у ААТ «Студзёнка» складае 1400 га. Травы першага ўкосу на іх убраны з 31% ад задання па стане на 22 чэрвеня.

З аператыўнай зводкі дыспетчарскай райсельгасхарча

 Пад касавіцу траў першага ўкосу ў раёне адведзена 13000 га сенажацяў. З іх мяркуецца назапасіць на стойлавы перыяд утрымання буйной рагатай жывёлы 50140 т кармавых адзінак. Пакуль што заданне выканана на 11,7%

 Самыя высокія тэмпы касавіцы траў у ААТ «Белая Ліпа», дзе на галаву жывёлы ўжо назапасілі амаль па 9 ц кармавых адзінак, што ўдвая больш, чым было летась.

 

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Грамоты и Благодарности из рук Анатолия Линевича получили лучшие работники сельхозпредприятия

В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…

7 часов ago

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА.  …

8 часов ago

Поддержка детских проектов и инициатив. Как в Витебской области обучают основам бизнеса

В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…

8 часов ago

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…

10 часов ago

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова»

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…

11 часов ago

Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Анатолий Линевич посетил МТК на 1200 голов с замкнутым циклом содержания в УСП «Дружбинец»

В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…

11 часов ago