У Сянне адкрылі абноўлены разлікова-касавага цэнтра РУП «Віцебскэнерга».

rkc2

З адкрыццём РКЦ (ён размясціўся па  вул. Чырвоная Слабада 64А/1)  палепшыцца якасць абслугоўвання спажыўца электра­энергіі, якому цяпер не трэба звяртацца ў розныя інстанцыі, бо ўвесь комплекс пытанняў можна вырашыць у адным месцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па збыце Павел Харытонаў, дырэктар філіяла «Энергазбыт» Генадзь Ціцянкоў і іншыя прадстаўнікі ведамства.

— У разлікова-касавым цэнтры можна разлічыцца за спажытую электраэнергію, атрымаць кампетэнт­ную кансультацыю па пытаннях прымянення тарыфаў і выкарыстання сродкаў разліковага ўліку, выканаць шэраг адмі­ністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «Адно акно», — расказаў начальнік Сенненскага раённага вытворча-збытавога ўчастка «Энерга­збыт» Уладзімір Лейчанка. — А таксама аформіць льготы, дагаворную дакументацыю на падключэнне электраўстановак да электрычнай сеткі, атрымаць даведку аб разліках за спажытую электрычную энергію.

У  раёне налічваецца больш за 14 тысяч бытавых абанентаў РУП «Віцебскэнерга»: больш за 5,5 тысяч з іх — гарадскія жыхары і звыш 8 тысяч спажыўцоў пражываюць у сельскіх населеных пунктах.

 

Ірына ХАСАНАВА.