Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай выставы- конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».
У юных сенненцаў гэта адзін з любімых праектаў, адзначае Валянціна Каржыцкая, намеснік дырэктара Сенненскага РЦДіМ. «Пра гэта сведчыць той факт, што на працягу многіх гадоў нашы дзеці ў ліку прызёраў як абласных, так і рэспубліканскіх этапаў, — гаворыць Валянціна Віктараўна. – І ў гэты, можна сказаць, юбілейны год, бо конкурс праводзіцца ў 25-ы раз, сенненцы настроены рашуча, пра што гавораць іх цудоўныя рукатворныя работы».
Сёлета да ўдзелу ў раённым этапе конкурсу на суд журы было заяўлена звыш 50 індывідуальных і калектыўных работ ад 55 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах школ, а таксама цэнтра дзяцей і моладзі. Пад чулым кіраўніцтвам педагогаў хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі па-сапраўднаму прыгожыя, непаўторныя вырабы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Тут і роспіс па шкле, аплікацыі, мастацкая апрацоўка драўніны, лазапляценне і інш.
Валянціна Каржыцкая, якая за ўсю сваю працоўную дзейнасць пабачыла розныя работы, што дасылаліся на «Калядную зорку», не перастае адзначаць: «Нашыя дзеці поўныя сіл і энтузіязму, у іх шмат смелых ідэй. Парадавалі яны і ў гэты раз. Што ні работа – заглядзенне, нібы загадка, якую так і хочацца разгадаць».
Мініяцюрная навагодняя елка з фаамерану Марыі Лабзовай, вучаніцы Багушэўскай школы, навагодні паветраны шар, выкананы ў розных тэхніках Алінай Варановіч з Беліцкай школы, елка-ключніца Андрэя Жагулы, вучня першай гарадской школы нікога не пакінуць абыякавымі. Дзеці таксама прадэманстравалі, наколькі добра яны ўмеюць вязаць, шыць, мадэліраваць. І тут хочацца прывесці да прыкладу работы Аліны Маслянскай з Сенненскага дзіцячага дому, Яўгеніі Рылінскай з Беліцкай школы, Аляксея Салаўёва і Уладзіслава Сінькевіча з Яноўскай, Ганны Нікіценка з Машканскай. Шчаўкунчык Багдана Сірэнкі, выхаванца другой гарадской школы, выкананы ў адной з захапляючых відаў рукадзелля, пап’е машэ — работа хлопчыка незвычайна прыгожая, вытанчаная. Можна сказаць, з сюрпрызам, бо кожная частачка адзення фігуры – гэта маленькая шкатулка. Уражвае работа пад назвай «Чароўная ноч» Сяргея Сухвала, выхаванца РЦДіМ, у тэхніцы фільцавання (войлоковаляние). А гэта, дарэчы, адзін са старажытных відаў рукадзелля, які сёння імкліва набірае папулярнасць.
Безумоўна, усе работы мы не пералічым, бо газетная плошча не дазваляе зрабіць гэтага. Хочацца, канешне, адзначыць самае галоўнае: усе яны заслугоўваюць увагі. На працягу некалькіх дзён у РЦДіМ працавала выстава, дзе ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з імі, падрабязна разгледзіць. Сёння вырабам дзяцей, якія ўвайшлі ў лік прызёраў, а гэта навучэнцы гарадскіх школ, Беліцкай, Сенненскага дзіцячага дома, РЦДіМ, ужо на абласным узроўні дае адзнаку кампетэнтнае журы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Сенненскім РЦДіМ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…