Як ён адзначыў, 2016 год стаў своеасаблівым экзаменам для кіраўнікоў арганізацый, калектываў і, зразумела, ідэалагічных работнікаў на грамадзянскую, патрыятычную сталасць. Рыхтуючыся сустрэць працаўнікоў вёскі з усёй вобласці, прадстаўнікоў Міністэрстваў і ведамстваў, замежных гасцей на абласных “Дажынках-2016” сенненцы шмат і напружана працавалі, каб зрабіць свой горад і раён больш прывабнымі, зручнымі для жыцця. У прыватнасці, праведзена пяць суботнікаў.
Адказным этапам для ідэалагічнай вертыкалі сталі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Вельмі актыўна на іх заявілі пра сябе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Яны ўдзельнічалі ў зборы подпісаў за кандыдатаў, працавалі ў камісіях. Узрастае іх уплыў у іншых сферах паўсядзённага жыцця насельніцтва, больш разнастайнымі становяцца формы работы, больш глыбокім узаемадзеянне ў розных сферах з уладамі, насельніцтвам. На актыўнае ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі нацэлены грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, ветэранская арганізацыя. Апошняя разам з рэдакцыяй раённай газеты летась стала рыхтаваць раз у квартал тэматычную старонку “Ветэран”, у якой расказваецца аб жыцці і праблемах людзей сталага ўзросту, грамадскай рабоце ветэранаў. Шырокай сувязі з насельніцтвам садзейнічае правядзенне дзён сельсаветаў, свят вёсак, вуліц.
— Аснова для ідэалагічнай работы – узаемасувязь з людзьмі: у калектывах, па месцы жыхарства, праз ініцыятыву грамады, — падкрэсліў Сяргей Мяцеліца.
У час семінара абмяркоўваліся іншыя аспекты ідэалагічнай работы, у прыватнасці, арганізацыя падпісной кампаніі. Сваімі поглядамі на яе падзяліліся Святлана Насечанка, начальнік РУПС, Наталля Бярговіна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Аб удзеле грамадскіх арганізацый у раённых святочных мерапрыемствах і акцыях з нагоды Новага года і Каляд расказала Алеся Лавіцкая, яшчэ адзін спецыяліст аддзела райвыканкама.
Мінулы год у нашай краіне прайшоў пад знакам культуры. А таму вынікі работы ў гэтым напрамку сталі прадметам дэтальнага аналізу. Сваімі поглядамі на ўзаемадзеянне ідэалагічных работнікаў з установамі культуры падзяліліся не толькі кіраўнік аддзела райвыканкама Сяргей Мяцеліца. Леанід Блажэвіч, Іна Пронька, намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце саўгаса імя Машэрава і ААТ “Бяленева”, расказалі на канкрэтных прыкладах як ідэалагічная вертыкаль узаемадзейнічае з установамі культуры ў аграгарадках і аддаленых населеных пунктах. Сутнасць гэтага ўзаемадзеяння трапна вызначыла Іна Пронька.
— Мы не супрацоўнічаем, мы працуем разам у вырашэнні агульных задач, якія вызначае ўлада і дзяржава, — падкрэсліла яна.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…