Праект рэалізуецца абласным камітэтам ГА «БРСМ» і закліканы не толькі пазнаёміць школьнікаў з сістэмай мясцовага кіравання і самакіравання, але і даць ім магчымасць удзельнічаць у рэалізацыі сацыяльна значымых праектаў на рэгіянальным узроўні, ажыццяўляць уласныя ініцыятывы. Дзейнасць новага органа накіравана на ўдасканаленне форм узаемадзеяння моладзі з мясцовымі органамі ўлады, на фарміраванне прававой і палітычнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.
У новую структуру ўвайшлі вучні сярэдніх і базавых школ ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, вылучаныя іх жа равеснікамі шляхам галасавання.
Выбарчая кампанія праходзіла ў 16 установах адукацыі. У адной з іх пабывалі карэспандэнт «раёнкі» і першы сакратар райкама БРСМ Марына Наваковіч.
З чатырох кандыдатаў у Багушэўскай другой школе належыла выбраць двух. Аддаць свой голас за прэтэндэнтаў на ўчасткі для галасавання прыйшлі 92% навучэнцаў.
Найбольшую колькасць галасоў атрымалі Іван Антоненка і Вольга Кордава. Новаабраных членаў раённай Моладзевай палаты павіншаваў старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў, які прысутнічаў на выбарах у якасці назіральніка.
У цэлым жа ў склад раённай моладзевай арганізацыі ўвайшлі 23 чалавекі.
Старшыня
абраны, праекты
рэалізоўваюцца…
А праз некалькі дзён у малой зале райвыканкама адбылося першае пасяджэнне раённай Моладзевай палаты І склікання.
Напачатку Міхаіл Вілюга ўручыў школьнікам членскія пасведчанні.
Адным з асноўных пытанняў на павестцы дня сталі выбары кіраўніцтва палаты. Адзінагалосна на пасаду старшыні прысутныя падтрымалі кандыдатуру Яніны Шаўчэнка (СШ №1 г.Сянно). Яе намеснікам стаў Іван Антоненка з Багушэўскай СШ №2. Сакратаром — навучэнка Машканскай ДССШ Ірына Пестун.
Пасля новаабраныя члены палаты прэзентавалі свае праекты. Накіраванасць іх была даволі разнастайная: экалагічная, сацыяльная, патрыятычная, здаровы лад жыцця. Зоя Фаміна пахваліла юнакоў і дзяўчат за маштабнасць прапаноў, дадаўшы, што сярод іх не прагучала тэмы адукацыі і далейшага працаўладкавання моладзі ў раёне. «Трэба замацоўвацца на роднай зямлі. Інакш для каго будзе ў будучыні рэалізоўваць гэтыя праекты?».
Таксама школьнікі атрымалі парады ад старэйшых калег па ўдасканаленні і рэалізацыі сваіх ініцыятыў. Падтрымку са свайго боку абяцаў і кіраўнік раёна Васіль Чараднік, які адзначыў, што дзверы яго кабінета заўсёды адчынены для моладзі.
Ірына ХАСАНАВА.
На здымках: М.Вілюга ўручае пасведчанне вучню СШ №2 г. Сянно Андрэю Гарнаку; Моладзевая палата ў поўным складзе.
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…
В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…
В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…