Па стане на 1 студзеня 2016 года на Сенненшчыне дзейнічаюць 4 раённых камітэта прафсаюзаў (адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, дзяржаўных устаноў і устаноў культуры). Усяго на тэрыторыі раёна існуе 77 прафсаюзных пярвічак, 3 цэхавых камітэта і 5 прафгруп, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах 7 800 працоўных, або 98% прафсаюзнага ахопу.

Некалькі дзён назад у актавай зале Дзіцячай школы мастацтваў г.Сянно прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Згодна з рэгістрацыяй на пасяджэнне прыбыла 72 старшыны пярвічных (цэхавых) прафсаюзных арганізацый і прафгруп.

На павестцы дня разглядаліся тры пытанні: вынікі работы мінулага года і задачы прафсаюзных арганізацый на 2016 год, аб зацвярджэнні плана па рэалізацыі Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеянні Сенненскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюза, выбранне члена прэзідыума Савета Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 Аляксандр Мацуганаў, старшыня Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, выступіў з дакладам і рассказаў пра сацыяльна-эканамічны стан прафсаюзных арганізацый раёна. Завастрыў увагу на фінансавую дысцыпліну, юрыдычнае забеспячэнне, калектыўныя дагаворы, сацыяльную абароненасць членаў прафсаюзаў, грамадскі кантроль, інфармацыйную работу. Увага надавалася і падпісцы на штотыднёвік “Беларускі час”, раённую газету “Голас Сенненшчыны” і абласную “Віцебскія весці”. Разглядаліся пытанні пра афармленне прафсаюзных стэндаў у арганізацыях, аздараўленне і адпачынак членаў раённых прафсаюзных арганізацый.

 Па першым і другім пытаннях з дакладамі выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: Ірына Жвікава (СУП “Саўгас імя Машэрава”), Ірына Яцкевіч (Сеннеская ЦБС), Таццяна Віхаць (КУПБА “Прэстыж”), Аляксандр Хруцкі (РЭС), Ірына Аднарогая (СШ №1 г.Сянно).

 У лютым 2015 года на першым пасяджэнні быў сфарміраваны Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, у склад якога ўвайшлі ўсе старшыны пярвічных арганізацый, цэхавых камітэтаў і прафгруп раёна і выбраны прэзідыум Савета Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў у колькасці 9 чалавек. У сувязі з выхадам на пенсію Генаэфы Гарбузавай, члена прэзідыума, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, неабходна было абраць новага члена прэзідыума раённага Савета. Была прапанавана кандыдатура Ірыны Жвікавай, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СУП “Саўгас імя Машэрава”. Шляхам адкрытага галасавання за кандыдатуру Ірына Жвікавай адзінагалосна прагаласавалі “за”. Аляксандр Мацуганаў павіншаваў Ірыну Аляксандрёаўну з новай пасадай у прафсаюзным жыцці раёна і падзякаваў усіх прафсаюзных лідараў за работу, якую яны выконваюць.

“Прэзідыум Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў заўсёды будзе падтрымліваць добрыя ініцыятывы, накіраваныя на падтрымку нашых людзей,” – завяршыў пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мацуганаў.

Ірына ХАСАНАВА.

На здымку: Аляксандр Мацуганаў уручае дыплом Ірыне Яцкевіч за ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016».

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

11 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

11 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

11 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

12 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

14 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

15 часов ago