Сегодня семья Павловских отмечает 70-летие совместной жизни

Сенненшчына багата на добрых людзей. А добрым людзям, як кажуць, і нябёсы дапамагаюць. Менавіта так адзначыла ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам “ГС” Тамара Смірнова, старшыня грамадскага аб’яднання раённага савета ветэранаў. Яе зварот у рэдакцыю быў невыпадковы.

 Прыемнай навіной падзялілася Тамара Мікалаеўна: сёння 70-годдзе сумеснага жыцця адзначаюць сужэнцы Паўлоўскія, жыхары райцэнтра. Падзея крайне рэдкая. Канстанціна Антонавіча і Ксенію Іосіфаўну добра ведаюць сенненцы. Гэта паважаныя ў раёне людзі, заслужаныя настаўнікі. Канстанцін Антонавіч – ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

 70 гадоў разам – прыгожая дата. Людзі называюць гэтае вяселле дабрадатнае, што значыць раскошнае, шчаслівае, жыватворчае. Пражыць разам у міры і згодзе столькі гадоў удаецца далёка не кожнай пары. У жыцці рознае здараецца, а вось Паўлоўскія насуперак выпрабаванням лёсу праз дзесяцігоддзі змаглі пранесці шчырыя і сапраўдныя пачуцці, пабудавалі моцную сям’ю, вырасцілі траіх цудоўных дзяцей, пажанілі ўнукаў. Сёння іх радуе думка пра тое, што падрастаюць праўнукі.

 Паўлоўскіх жыццё злучыла пасля вайны. Самі сенненцы: Канстанцін Антонавіч – з Тухінкі, Ксенія Іосіфаўна – з Замошша. Сустрэўшыся аднойчы ў клубе на танцах, так і не расставаліся больш ніколі. Маладзенькая, сціплая Ксенія Куранцова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, з першага знаёмства запала ў душу статнаму, прыгожаму, упэўненаму Канстанціну Антонавічу. А не закахацца ў яго было проста немагчыма.

 Былы салдат не мог не зацікавіць. Ваеннае ліхалецце для Канстанціна Антонавіча асобая старонка ў жыцці. На пачатак вайны вясковы хлопец скончыў васьмігодку. У 15 гадоў на фронт не бралі, але яго гэта не спыніла. Дапамагаў партызанам: дабываў звесткі для брыгады Лявонава. Яму двойчы пагражала адпраўка на работы ў Германію, і двойчы яму ўдавалася збягаць. І толькі пасля вызвалення Беларусі ён быў прызваны ў армію, дзе і служыў да 1950 года. У час вайны быў кулямётчыкам, яго двойчы паранілі. За салдацкія мужнасць і адвагу ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй” і іншымі.

 Працоўны шлях Канстанціна Антонавіча, як і яго жонкі, звязаны з педагогікай. Настаўніцтву ён прысвяціў 58 гадоў свайго жыцця. Выкладаў ваенна-фізічную падрыхтоўку, гісторыю ва Ульянавіцкай школе. Некаторы час быў яе дырэктарам, вёў за сабой калектыў і Нямойтаўскай школы, загадваў аддзелам адукацыі райвыканкама, быў дырэктарам Сенненскай очна-завочнай школы. Працоўную дзейнасць завяршыў у 75 гадоў.

 У яго быў цудоўны голас. Доўгі час мужчына з’яўляўся ўдзельнікам раённага хору ветэранаў.

 Ксенія Іосіфаўна больш за 40 гадоў адпрацававала ва Ульянавіцкай школе, куды трапіла ў свой час па размеркаванні пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага вучылішча.

 Любоў да педагогікі перадалася і іх дзецям. Сёння настаўніцкую справу працягвае іх сын Ігар. Разам з жонкай Маяй працуюць у першай гарадской школе. Дачка Ала выкладае фізіку ў адной са школ Талачынскага раёна. А вось яшчэ адна дачка Таццяна звязала сваё жыццё з медыцынай. Справу сваіх дзядулі і бабулі працягваюць і ўнукі. Пра настаўніцкую дынастыю Паўлоўскіх ведаюць далёка за межамі раёна.

 Сваім ўласным прыкладам Канстанцін Антонавіч і Ксенія Іосіфаўна заўсёды даказвалі, што самыя галоўныя каштоўнасці, на якіх будуецца сям’я, — у першую чаргу, каханне і павага адзін да аднаго. Менавіта гэтаму вучылі яны і сваіх дзяцей. А яшчэ вучылі іх быць адказнымі і з упэўненасцю рухацца ўперад. “Толькі ўперад! Ні кроку назад!” – словы Канстанціна Паўлоўскага, якія ён любіць паўтараць, калі яго блізкія людзі збіраюцца разам. І хоць здараецца гэта не так часта, як хацелася, але родныя па магчымасці імкнуцца бываць разам у важныя сямейныя святы. 

 Сёння за святочным сталом яны збяруцца, каб павіншаваць віноўнікаў дабрадатнага вяселля. Упэўнена, у сваіх пажаданнях яны сыдуцца ў адным: здароўя будуць зычаць сваім любімым людзям.

 Калектыў рэдакцыі таксама далучаецца да слоў віншаванняў гэтай цудоўнай сям’і. Жыццё няўмольна рухаецца ўперад. У такім паважаным узросце кожны пражыты дзень – перамога. Таму, дарагія юбіляры, няхай кожны год ад сакавіка да сакавіка будзе вашым пераможным годам. Каб і праз пяць гадоў ваша сям’я сабралася зноў разам, каб ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваць вас з каронным вяселлем.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымкі прадастаўлены Ігарам і Маяй Паўлоўскімі.

 

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

7 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

7 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

7 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

8 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

9 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

11 часов ago