Паводле слоў галоўнага спецыяліста райсельгасхарча Зоі Конышавай, вясковыя жыхары раёна не адмаўляюцца цалкам ад прысядзібных участкаў і свойскай жывёлы.
— Летась сельгаспрадпрыемствы сутыкнуліся з пэўнымі эканамічнымі цяжкасцямі, — гаворыць Зоя Мікалаеўна. — І гэта прымусіла вяскоўцаў па-іншаму паглядзець на развіццё падсобнай гаспадаркі. Продаж малака дзяржаве — істотная крыніца даходаў для насельніцтва. Сёння можна смела сцвярджаць, што збор малака ў раёне ўяўляе сабой наладжаную сістэму. Ім займаецца КУП «Наш клопат», тэрыторыю Багушэўскага сельсавета абслугоўвае вытворчы цэх «Сенненскі» ААТ «Аршанскі малочны камбінат». Работа арганізавана такім чынам, каб дайсці да кожнага падворка, дзе ўтрымліваецца карова. На жаль, не ўсе нашы малаказдатчыкі праяўляюць належную адказнасць. Адна з праблем, што перыядычна дае пра сябе ведаць, наяўнасць у малацэ антыбіётыкаў. Знаходзяцца несумленныя гаспадары, якія здаюць малако ў той час, калі карова лечыцца. Некаторыя змешваюць малако ранішняй і вячэрняй доек, што прыводзіць да закісання прадукту. Няякаснае малако вяртаецца назад. Ад гэтага, на жаль, пакутуюць усе малаказдатчыкі таго населенага пункта, дзе выявілі «некандыцыю».
Па выніках мінулага года відаць, што колькасць буйной рагатай жывёлы ў хлявах вяскоўцаў павялічылася. Напрыклад, калі ў Какоўчынскім і Студзёнкаўскім сельсаветах летась кароў налічвалася 186 і 228 адпаведна, то сёлета 277 і 252.
Кіраўнік справамі Какоўчынскага сельвыканкама Сяргей Цярэня пры гэтым удакладняе: колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на тэрыторыі, што адносіцца да ААТ «Бяленева».
— Сельгаспрадпрыемства эканамічна няўстойлівае, заробкі ў работнікаў невысокія. Таму дадатковы даход людзі шукаюць на ўласным падворку.
Вялікая гаспадарка, 28 рагуль, у Міхаіла Кржысінскага з Янова, па 8 галоў жывёлы на падворках Таццяны Сліжовай, Мікалая Прымака з в. Забараўе, 4 — у Наталлі Сімановіч з Какоўчына. У гэтым жа спісе Алег і Таццяна Андрэевы з Бяленева.
Гаспадары, якія жывуць у сельсавеце, не застаюцца без падтрымкі. Сваім работнікам кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў (ААТ «Бяленева», «Літусава») выдзяляе па тры рулоны сена на карову. Выконваюцца абавязацельствы, прапісаныя ў дагаворы, па выдзяленні сена, зернефуражу тым, хто здае ў сельгасарганізацыю цяля.
Аксана і Максім Мосіны са Студзёнкаўскага сельсавета трымаюць на сваім падворку 12 кароў.
Што гэта дае сямейнаму бюджэту, расказала Аксана Вацлаваўна:
— Вядома ж, клопатаў хапае, але ў вёсцы жыць не працуючы нельга. Трэба рана ўстаць, позна легчы. Затое ніякія крызісы нам не страшныя. Ад нялёгкай сялянскай працы можна мець рэальны прыбытак. Асноўны заробак ад здачы малака ідзе летам. Бывала, атрымлівалі ў месяц каля 15 мільёнаў рублёў і больш.Згадзіцеся, неблагая сума. Акрамя таго, сям’я пастаянна забяспечана малочнымі прадуктамі і мясам. Тым больш, што цэны на гэтыя прадукты харчавання ў крамах растуць штодня. На «малочныя грошы» набылі мэблю, пральную машыну, зрабілі рамонт у доме…
Дзякуючы льготнаму крэдыту на развіццё асабістых падсобных гаспадарак Белаграпрамбанка пад 5% гадавых набылі міні-трактар з неабходным прычапным інвентаром. Хто хоць аднойчы спрабаваў даіць карову ўручную, разумее, як гэта цяжка. Каб аблегчыць працу, купілі даільны апарат.
Аксана Вацлаваўна працуе ў КУП «Наш клопат» галоўным бухгалтарам, яе муж знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Даходы ў абаіх — сціплыя. А ў сям’і выхоўваюцца трое дзяцей. Малодшай Волечцы тры годзікі. Двое старэйшых — школьнікі.
— Усіх неабходна выводзіць у людзі, — адзначае гаспадыня, — таму без гаспадаркі ніяк.
Лілія Ермашкевіч з вёскі Баравікі Нямойтаўскага сельсавета спраўляецца з утрыманнем чатырох кароў. — Яшчэ трымаем курэй, гусей. Цялят падгадоўваем, потым па дагавору здаём сельгаспрадпрыемству. Усё гэта прыносіць дадатковы матэрыяльны прыбытак — кажа гаспадыня. — Мы прывыклі працаваць. Тым больш, што і вынік ад нашай працы заўсёды ёсць.
Летась Лілія Ермашкевіч увайшла ў тройку пераможцаў раённага спаборніцтва сярод малаказдатчыкаў — здала дзяржаве амаль 20,5 тыс. кг малака.
— Цяпер у краме можна купіць усё, але большую частку прадуктаў харчавання для сябе мы вырабляем самі, а ў краме купляем толькі самае неабходнае, тое, што нельга самім вырасціць, — заўважае Лілія Ермашкевіч. — Калi ў хляве стаіць жывёла, то ёсць упэўненасць у заўтрашнiм днi.
Трэба адзначыць, што нядаўна жанчына адзначыла свой 79-ы дзень нараджэння. Зразумела, што з такой гаспадаркай Лілія Іванаўна самастойна б не ўправілася. Надзейнымі памочнікамі для пажылой жанчыны з’яўляюцца дочкі Інна і Ірына, зяць Сяргей, унук Мікалай. А калі абавязкі па гаспадарцы падзелены, то і спраўляцца з імі значна лягчэй. Тым больш, увесь працэс знаходзіцца пад пільным кантролем дбайнай гаспадыні.
Як бачна, ёсць у нашым раёне моцныя падсобныя гаспадаркі. Менавіта на іх у значнай ступені трымаецца вёска.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…