Работы ўдзельнікаў гуртка “Двукоссе” СШ №1 г. Сянно імя З.І. Азгура на IV абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў і студэнтаў “Задзвінскія чытанні”, што прайшла на базе СШ №1 Віцебска, адзначаны дыпломамі.
— Уладзіслаў Коўшар і Максім Бабкоў за работу, прысвечаную асобам, у гонар якіх названы вуліцы Сянна, адзначаны дыпломам трэцяй катэгорыі. Павел Мазанаў атрымаў такую ж узнагароду другой катэгорыі. Ён прысвяціў сваё даследаванне ўраджэнцам Сенненскага раёна, што загінулі на франтах Першай сусветнай вайны, — паведаміў аб поспехах сваіх сяброў рэдакцыі Данііл Красноўскі, які таксама наведвае гурток “Двукоссе”.
На канферэнцыю, арганізатарамі якой выступілі гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і сярэдняя школа №21 Віцебска, паступілі 120 заявак. З іх былі адабраны 39 лепшых работ. Іх аўтары і атрымалі магчымасць прадставіць свае працы экспертнаму журы, у склад якога ўвайшлі гісторыкі, архівісты, метадысты.
Для ўдзельнікаў канферэнцыі быў арганізаваны майстар-клас “Музейныя артэфакты”. Яго правяла Тамара Марчык, краязнаўца, кіраўнік народнага музея імя Шмырова. Іншагароднія ўдзельнікі канферэнцыі змаглі пабываць на экскурсіі ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова. Хлопцы і дзяўчаты не толькі наведалі музей, але і прынялі ўдзел у квэсце, атрымалі сувенірны магніт з выявай легендарнага бацькі Міная. Сваё знаходжанне ў Віцебску сенненцы завершылі наведваннем пляцоўкі, дзе размешчаны бюст нашага знакамітага земляка Пятра Міронавіча Машэрава. Аўтарам яго, дарэчы, з’яўляецца Заір Азгур, імя якога з гордасцю носіць сенненская першая школа.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота прадастаўлена СШ №1 г. Сянно.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…