Дзень закрыцця змены «Вясёлкавы Алімпіёнік» аздараўленчага лагера «Вясёлка» Сенненскага РЦДіМ быў напоўнены радасцю і ў той жа час светлым сумам. І справа тут у тым, што за час сумеснага актыўнага адпачынку выхаванцы сталі адной дружнай сям’ёй.
Хлопчыкаў і дзяўчынак з’ядналі шматлікія творчыя справы, культурна-забаўляльныя і спартыўна-гульнявыя праграмы, экскурсіі па родным горадзе, сустрэчы з цікавымі людзьмі, паведаміла карэспандэнту “ГС” Валянціна Каржыцкая, намеснік дырэктара РЦДіМ.
Кожны з васемнаццаці дзён быў яркім, карысным, запамінальным і заўсёды праходзіў на высокім эмацыянальным узроўні. І ў гэтым вялікая заслуга выхавальнікаў «Вясёлкі», сярод якіх былі і прадстаўнікі студэнцкага педагагічнага атрада «Салют». Марыя Лях, Віялета Рыбчанка, Марыя Елізарава, Алёна Іванова і Аліна Хлышчанка літаральна з першага дня змаглі заваяваць аўтарытэт сярод дзяцей, акружыўшы іх душэўнай цеплынёй і пільным клопатам.
“У сяброўскай і добразычлівай атмасферы, якая панавала ў ходзе ўсёй змены, прайшоў і дзень развітання, — расказала Валянціна Каржыцкая. — Ён быў насычаны канцэртнымі нумарамі, конкурсамі, праглядам відэафільма пра жыццё лагера, уручэннем дыпломаў, памятных фатаграфій. Быў вызначаны актывіст змены. Ім стала Алена Палякова”. А яшчэ ў гэты дзень дзеці здзейснілі сапраўднае падарожжа ў свет народных музычных інструментаў. У інтэрактыўнай і пазнавальнай форме яго правёў акампаніятар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Герман Бандарэнка. Ён не толькі расказаў дзецям пра этнічныя духавыя інструменты, але і прадэманстраваў свой музычны талент.
Змена закрыта, вынікі падведзены. Валянціна Каржыцкая дзякуе гісторыка-краязнаўчы музей, раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, Дом рамёстваў, цэнтральную раённую бібліятэку, аддзел па адукацыі, РК ГА «БРСМ», РАУС, РАНС, ТСВОД, РЦГіЭ, СДЮШАР, раённую газету «Голас Сенненшчыны», якія аказвалі непасрэднае садзейнічанне ў рэалізацыі праекта «Вясёлкавы Алімпіёнік». Дзякуючы сацыяльнаму партнёрству, у лагеры былі створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага аздараўлення, развіцця творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення, арганізацыі вольнага часу, бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Сенненскім РЦДіМ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…