Председатель Витебского областного Совета депутатов посетил Сенненщину

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Уладзімір Цярэнцьеў наведаў Сенненшчыну.

 У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы з актывам РГА “Белая Русь” раёна Уладзімір Уладзіміравіч правёў Адзіны дзень інфармавання. У час сустрэчы абмеркавалі ключавыя аспекты “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”. Былі закрануты і іншыя актуальныя пытанні, у прыватнасці тыя, што тычыліся жыцця рэгіёну.

 На сустрэчы прысутнічала Зоя Фаміна, былы намеснік старшыні райвыканкама, якая доўгі час узначальвала РГА “Белая Русь” і БСЖ Сенненшчыны. Яе шматгадовая добрасумленная работа ацэнена на высокім узроўні. Уладзімір Цярэнцьеў уручыў ёй Ганаровыя граматы ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад РГА “Белая Русь”. Словы падзякі за працу ў камандзе адрасавалі Зое Сцяпанаўне і Ігар Мароз, старшыня райвыканкама, а таксама Міхаіл Вілюга, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 У гэты дзень Уладзімір Цярэнцьеў наведаў і парк 40-годдзя Перамогі. Азнаёміўся, як ідуць работы па добраўпарадкаванні зоны адпачынку.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.