Поспех у працы прыходзіць з вопытам, па-іншаму, на жаль, ніяк, упэўнены герой нашай сённяшняй публікацыі, Аляксандр Распорскі, вадзіцель ААТ «Белая Ліпа».
Пра тое, што Аляксандр Аркадзьевіч першым у раёне перавёз 1000 тон збожжа, мы ўжо згадвалі на старонках раённага выдання. Але хацелася б пазнаёміць чытача бліжэй з гэтым паважаным і заслужаным чалавекам, які, дарэчы, не ў першы раз выходзіць у лідары на адвозцы збожжа. І гэта невыпадкова, бо вадзіцелем ён працуе больш за трыццаць гадоў. У гарачую ўборачную пару ў Аляксандра Распорскага ніводнай вольнай хвіліны. І нават падчас інтэрв’ю з карэспандэнтам “ГС” ён раз-пораз спыняў размову, вырашаючы працоўныя моманты. За гутаркай Аляксандр Аркадзьевіч расказаў, што і ў зімовы перыяд у яго вельмі шчыльны графік. Ён заняты на падвозцы корму для жывелы.
Аляксандр Распорскі нарадзіўся ў вёсцы. З ранняга дзяцінства бацькі прывучалі яго да працы на зямлі. А яго ўсё больш цягнула да тэхнікі. Пасля заканчэння Машчонскай сярэдняй школы і атрымання вадзіцельскага пасведчання адразу стаў працаваць вадзіцелем.
— Мне заўседы падабалася гэта прафесія і зараз, калі за плячыма досыць вялікі стаж, упэўнена магу сказаць — іншага шляху для сябе я проста не бачу, — гаворыць Аляксандр Распорскі. — Дарэчы, і абодва мае сыны, якія таксама захоплены тэхнікай, нягледзячы, што працуюць у іншых сферах, не ўпускаюць магчымасці дапамагчы ва ўборачнай кампаніі.
Па-за працай Алясандр Распорскі цудоўны сем’янін. І ў доме, і на прыдамавой тэрыторыі адчуваецца рука добрага гаспадара. Як і многія вяскоўцы, сям’я трымае падсобную гаспадарку. Не застаюцца без увагі агарод, сад. Людміла Анатольеўна, яго жонка, займаецца абуладкаваннем кветніка.
Аляксандр Аркадзьевіч не хавае, што яго хлеб нялёгкі. І ў любімай працы сустракаюцца цяжкасці. А кожны раз іх пераадольваць — і ёсць сапраўднае майстэрства.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…