Опасно ли соседство с «краснокнижниками»? Жители д. Ульяновичи Сенненского района не раз встречали рысь и медвежьи следы в окрестностях деревни
Гэты факт пацвердзіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Якубовіч. Але па яго словах, падстаў для хвалявання няма.
— Для чалавека рысь небяспекі не ўяўляе, ды і мядзведь без прычыны нападаць не будзе.
Тым не менш такое блізкае суседства з драпежнікамі спакойным не назавеш. Адвадзіць звяроў не так проста. Знішчаць “чырвонакніжнікаў” забараняе закон, бо гэтыя віды жывёл адносяцца да рэдкіх і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Таму застаецца спадзявацца, што жывёлы зменяць месца свайго абітання як мага далей ад людзей. А пакуль за мясцовасцю, дзе бачылі лясных гасцей, будуць назіраць спецыялісты Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Ульянавіцкага лясніцтва.
Ірына ХАСАНАВА.