Сенненшчыну наведае «Залаты акардэон Беларусі» Ігар Квашэвіч

 Канцэрт вядомага музыканта-віртуоза, лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы Вышэйшай лігі мэтраў сусветнага акардэона Ігара Квашэвіча — падзея выключная ў культурным жыцці райцэнтра. Нячаста жыхары малых гарадоў маюць магчымасць чуць ужывую выканаўцаў такога высокага ўзроўню. Сянну ў гэтым плане пашанцавала. Выступленне ў нашым горадзе для «Залатога акардэона Беларусі» (як яшчэ называюць Ігара на радзіме) стане ўжо другім у яго творчай кар’еры. На гэты раз музыкант прыбудзе з важнай сацыяльнай місіяй.

Візіт славутага акардэаніста — чарговы этап рэалізацыі музычна-адукацыйнага праекту “Беларусь-тур”, які рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” праводзіць сумесна с Беларускай асацыяцыяй беларускіх баяністаў і акардэаністаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У рамках праекта канцэрты вядомага музыканта, кампазітара пройдуць у 120 гарадах Беларусі. Канцэрт Ігара Квашэвіча адбудзецца 26 кастрычніка на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў 18.00. А перад гэтым акардэаніст правядзе майстар-клас для навучэнцаў Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў.

Дабрачынныя ўрокі для Ігара Квашэвіча маюць асаблівае значэнне. Падтрымка творчых пачынанняў — самае выгаднае ўкладванне інвестыцый, — упэўнены музыкант. Ён не па чутках ведае, наколькі важна для юных талентаў, асабліва з правінцыі, мець перад сабой узор профі-майстра. У свой час адна такая сустрэча вызначыла далейшы лёс Ігара Квашэвіча. Пасля канцэрта таленавітага акардэяніста з Брэста падлетак з невялікага мястэчка назаўсёды зрабіў свой выбар на карысць музыкі. Сёння Ігар Квашэвіч — жаданы госць на лепшых музычных пляцоўках Беларусі і за яе межамі.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Даведка “ГС”.

Ігар Квашэвіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага  раёна. У 1998 годзе атрымаў чырвоны дыплом Баранавіцкага музычнага вучылішча. У 2003-м з адзнакай скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, а ў 2004-м — яе  магістратуру.

Дзякуючы віртуознаму валоданню акардэонам, не проста атрымаў прызнанне вялікай аўдыторыі слухачоў — стаў вядомым у прафесійных музычных колах. Мае нямала ўзнагарод: пераможца IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю акардэонна-баяннага выканаўчага мастацтва «AccoHoliday» у Кіеве, прызёр міжнародных конкурсаў выканаўцаў на народных інструментах у Кішынёве, Чарапаўцы, Маскве і інш., пераможца Вышэйшай лігі сусветнага акардэона.  У 2004 годзе стаў першым беларускім акардэаністам, які атрымаў званне лаўрэата аднаго з самых прэстыжных конкурсаў у нямецкім Клінгенталі.

Выступаў на сцэне Дзяржаўнага Крэмлёўскага Палаца ў Маскве, Маскоўскай філармоніі імя П.І.Чайкоўскага. Адкрываў фестываль кіно краін СНД і Балтыі «Кінашок» у Анапе. Лаўрэат спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь, неаднойчы з’яўляўся стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

12 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

12 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

12 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

13 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

14 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

16 часов ago