Сенненскае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі перавыканала мінулагодні план дзяржзаказу па здачы другаснай сыравіны
Сенненскае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі перавыканала мінулагодні план дзяржзаказу па здачы двух відаў другаснай сыравіны.
Прыклаўшы максімум намаганняў, камунальнікі здалі на абласное прадпрыемства «Белрэсурсы» 25 т 630 кг шклобою, замест 22 запланаваных. Пераўзышлі і заданне па здачы старых аўтамабільных пакрышак, якіх адправілі на пункт прыёму 33 т 220 кг пры заказе 33 т, расказала інжынер-эколаг УП ЖКГ Святлана Блажэвіч.
Таццяна Буракова.