Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Віцебшчыны, пройдзе ў Машканскай школе Сенненскага раёна
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею нашай вобласці, пройдзе ў Машканскай школе.
Вучні прымуць удзел у фотаконкурсе “Здабытак пакаленняў”, конкурсах на лепшы інфармацыйны стэнд “Віцебшчына: мінулае і сучаснае” і відэасюжэтаў “Гісторыя роднага краю ў асобах і падзеях”.
Будуць арганізаваны тэматычныя класныя гадзіны, лекцыі, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы, падрыхтаваныя да юбілейнай даты.
Таццяна Буракова.