В Сенно стартовал чемпионат района по волейболу
Удзел у ім прымаюць шэсць каманд. Гульні праходзяць у фізкультурна-спартыўным комплексе райцэнтра.
За званне называцца мацнейшымі на працягу некалькіх тыдняў будуць змагацца каманды РАНС, Багушэўскага лясгаса, аддзела па адукацыі, сектара спорту і турызму райвыканкама, зборная Дэпартамента аховы і РАУС. На пляцоўку выйдзе і каманда ветэранаў.
У першы дзень спаборніцтваў сустракаліся прадстаўнікі РАНС і сектара спорту і турызму. З лікам 2:0 перамаглі ратавальнікі.
Гульні будуць праходзіць па панядзелках і серадах, пачатак у 18.30.
Прыходзьце, будзе цікава.