На работы ў дзіцячым садзе №3 выдаткавана 500 млн рублёў. За іх будуць устаноўлены пластыкавыя вокны ў памяшканнях першага паверху, абсталяваны дзве лесвіцы запасных пажарных выхадаў, заменены дзверы.
На рамонт дзіцячага сада №2 выдаткаванні больш грунтоўныя — 2 млрд рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі: замену бардзюраў, асфальтаванне дарожак і г.д. Будуць таксама адрамантаваны ганкі, часткова — дах, заменена частка аконных блокаў і парапеты, праведзены рамонт цеплавузла.
4 млрд выдзелены на падрыхтоўку да «Дажынак» СШ №2. Жыхары горада могуць бачыць, як ужо вядзецца ўцяпленне будынка школы. Затым будзе зроблена аддзелка ў бэжава-чырвоных танах. У рамках добраўпарадкавання будзе пакладзена плітка, заасфальтаваны дарожкі, устаноўлена агароджа. Абсталёўваецца таксама новы кабінет фізікі.
З найбольш буйных работ, якія будуць праведзены ў СШ №1 за выдзеленыя 2,5 млрд рублёў, можна назваць добраўпарадкаванне тэрыторыі перад школай, устаноўку агароджы з боку вул. Кастрычніцкая і вакол стадыёна, рамонт уваходнага тамбура. Завершыцца рамонт сталовай, некаторых іншых аб’ектаў.
Абедзьве школы абсталююць камерамі відэа- назірання.
Завяршаецца будаўніцтва базы біятлона. Будаўнікі прыступілі да работ на фізкультурна-спартыўным комплексе.
По итогам за январь – февраль 2025 г. темп роста инвестиций в основной капитал составил 117,2%, что…
XXIV Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии "Мала93ечна - 2025" пройдет 13 и 14 июня…
Со светлым праздником Пасхи! Уважаемые представители православной и католической конфессий Сенненского района! Примите самые искренние…
Сохранились высокие темпы роста экспорта услуг в размере 108,6% к январю 2024 г. Положительная динамика по…
Нюансы, касающиеся выплат работникам в командировках, разъяснили в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Не ждать негативных последствий Работать на упреждение – именно этот посыл красной нитью проходил во…