У Беларусі пачаўся сезон актыўнасці кляшчоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Паводле апошняй інфармацыі, ад укусаў насякомых пацярпелі 23 чалавекі. Зафіксаваны і першы сёлета выпадак укусу кляшча на Сенненшчыне. У 2017 годзе пасля ўкусаў кляшчоў у арганізацыі аховы здароўя раёна звярнуліся 56 чалавек.
— У вясенне-летні сезон для чалавека і жывёл небяспечныя іксодавыя кляшчы, якія пераносяць цяжкія захворванні — клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма, — адзначае памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Сенненскі РЦГЭ” Тамара Макух. — Заразіцца можна пасля прысмоктвання інфіцыраванага насякомага ці пры яго расцісканні голымі рукамі. Ёсць рызыка захварэць на клешчавы энцэфаліт і пры ўжыванні некіпячонага казінага малака ад пакусанай кляшчамі жывёлы.
Чакаецца, што з усталяваннем цяпла колькасць і актыўнасць кляшчоў будуць ўзрастаць. Пры наведванні лесапаркавых зон, лясных масіваў, дачных участкаў спецыялісты рэкамендуюць выконваць меры засцярогі, надаючы асаблівую ўвагу індывідуальнай абароне.
Як абараніць сябе ад кляшча?
— Апранайце ў лес спецыяльную вопратку, што засцерагае ад пранікнення кляшчоў, старайцеся максімальна закрыць цела.
— На адзенне або скуру наносьце сродкі для адпужвання насякомых.
— Каб выявіць кляшчоў, рабіце сама- і ўзаемаагляды не радзей за адзін раз у гадзіну, а таксама пасля наведвання лясных і паркавых зон.
— Для змяншэння колькасці насякомых выдаляйце ламачча, на сваім участку, паблізу яго рэгулярна праводзьце высечку кустоўя і скошванне травы.
Калі насякомае прысмакталася, трэба як мага хутчэй яго выдаліць. Лепш звярнуцца для гэтага ў бліжэйшую лячэбную ўстанову. Медработнікі правядуць першасную апрацоўку месца ўкусу і прызначаць адпаведнае лячэнне.
Як распазнаць інфекцыі?
Клешчавы энцэфаліт — вострае віруснае захворванне з дрыжыкамі, моцным галаўным болем, ванітаваннем, ірвотай, колючымі болямі ў канечнасцях. Ліхаманкавы стан трымаецца 4-5 дзён, пасля знікае, каб праз 1-2 тыдні ўзнавіцца ў выглядзе паражэння мазгавых абалонак: узмацняецца галаўны боль, далучаецца напружанасць патылічных мышц, святлобоязь.
Хвароба Лайма — вострая, бактэрыцыдная, пераходзіць у хранічную. Праяўляецца паражэннем скуры, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарата, агульнай інфекцыйнай інтаксікацыяй. Калі ў месцы прысмоктвання кляшча праз 1-2 тыдні ці праз месяц з’яўляецца чырвоная пляма, а ў сярэдзіне — белая, якая павялічваецца, а пасля кольцы бачны ў іншых месцах, — значыць адолела хвароба Лайма. Людзі скардзяцца на галаўны боль, агульную слабасць, недамаганне, тэмпературу цела да 38 градусаў. Калі не лячыцца, развіваюцца цяжкія паражэнні органаў і сістэм.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…
Информационный суверенитет - важнейшая тема с точки зрения обеспечения национальной безопасности государства. Об этом…
В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…