АД СТАРАЖЫТНЫХ РАМЁСТВАЎ ДА КАМП’ЮТАРНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Сапраўднае падарожжа ў часе мелі магчымасць здзейсніць наведвальнікі Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея падчас штогадовай акцыі «Ноч музеяў», якую справілі ў культурнай установе на гэтым тыдні.

Свае дзверы перад сенненцамі расчынілі ўсе выставачныя залы. Убачыць, як жылі нашы продкі, можна было на экспазіцыі «Этнаграфія і побыт Сенненшчыны». Адразу тры выставы распавядалі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, што адбываліся на тэрыторыі нашага раёна.
Але гаспадарамі сёлетняй (дарэчы, 5-й па ліку «музейнай ночы») па праве сталі супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў. Выставу сваіх работ народныя майстры назвалі «Натхненне». Між іншым такую назву мае і дзеючы пры ўстанове клуб, які аб’ядноўвае ўмельцаў з усіх куткоў Сенненшчыны. І натхніцца наведвальнікам было ад чаго. У выставачнай зале змясціліся вырабы ў самых розных тэхніках народнага мастацтва: салома- і лозапляценне, кераміка і ганчарства, ткацтва і вышыўка, жывапіс і аўтэнтычныя «маляванкі», народны касцюм і лялька, аплікацыі і выцінанкі. Экскурсаводамі па ўсім гэтым рукатворным харастве выступілі самі аўтары вырабаў.
Яшчэ больш шэдэўраў народнага мастацтва захоўваецца ў Доме рамёстваў. Дзякуючы відэафільму прысутныя змаглі бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю ўстановы, работай майстроў, а таксама ўбачыць рарытэты з фондаў Дома рамёстваў.
Для дырэктара ўстановы Вольгі Квашко і яе калег выстава — своеасаблівая творчая справаздача. Працоўны графік калектыву насычаны рознымі выставамі, конкурсамі, фестывалямі ад раённага да рэспубліканскага ўзроўню. І ў кожным сенненцы выступаюць годна. Прысутны на мерапрыемстве начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца ў сваёй віншавальнай прамове адзначыў унёсак майстроў у справу адраджэння і папулярызацыі народных рамёстваў, а таксама стварэння іміджу Сенненшчыны як рэгіёна з багатай культурнай традыцыяй. Вялікая работа ва ўстанове вядзецца і па вывучэнні рэгіянальных асаблівасцяў промыслаў. Так, вынікам шматгадовых даследаванняў мясцовых арнаментаў стаў альбом «Сенненскі ручнік». Яго музейшчыкі атрымалі ў падарунак з рук Вольгі Яўгенаўны.
Сёлета Дом рамёстваў рыхтуе для землякоў чарговы сюрпрыз. Зараз ва ўстанове заняты стварэннем батлейкі. Курыруе работы Ірына Кучко. Асобныя элементы будучага біблейскага народнага тэатра — вароты, лялькі — можна было ўбачыць на выставе.

Стала традыцыяй штогод прымаць творча адораных сенненцаў у клуб народных майстроў «Натхненне». Сёлета яго папоўніў Аляксандр Карбоўскі — асоба вядомая ў раёне і за яго межамі. У ліку яго галоўных захапленняў — фатаграфія, інтэрнэт. Менавіта дзякуючы яго здымкам многія ўраджэнцы Сенненшчыны, якія па тых ці іншых прычынах не жывуць на яе тэрыторыі, маюць магчымасць быць у курсе жыцця малой радзімы. На пытанне аб прафесіі Саныч, як завуць яго сябры і знаёмыя, з усмешкай адказвае: «Пенсіянер!». Але за плячамі гэтага невысокага, шчуплага чалавека — вайсковая служба ў якасці пілота верталёта, у тым ліку шматгадовыя палёты ў цяжкіх арктычных умовах. Спакойнага жыцця ён не зыча сабе і сёння. Паспявае бываць літаральна на ўсіх мерапрыемствах у раёне і занатаваць іх на свой любімы «Nikon». Карбоўскі абвяргае думку, што камп’ютар — гэта забава для маладых. У пенсійным узросце ён авалодаў ім ды так, што сёння можа даваць майстар-класы, што, між іншым, і было зроблена. На майстар-клас «Ад Саныча» па стварэнні відэаролікаў, прэзентацый жадаючыя выстройваліся ў чаргу.
Скончылася «музейная ноч» каля апоўначы, але натхненне яшчэ доўга не пакіне яе наведвальнікаў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: падчас экскурсіі; падарунак ад майстроў;майстар-клас «Ад Саныча».

admin

Recent Posts

Неделя будет зимней

 Зиме в апреле рады не все. По словам начальника метеорологической станции «Сенно» филиала «Витебскоблгидромет» Елены Бородиной, на…

17 часов ago

Лукашенко дал интервью межгосударственной телерадиокомпании «Мир»

Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 апреля дал интервью межгосударственной телерадиокомпании "Мир", передает корреспондент БЕЛТА. В…

19 часов ago

Учреждения образования Сенненщины участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“

Традиционно накануне Пасхи учреждения образования района участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“.  Об…

20 часов ago

ГАИ проверит водителей такси

За три месяца 2025 года в республике водителями такси совершено 40 ДТП, в которых 9…

23 часа ago

Поздравление сотрудников военного комиссариата от руководства Сенненского района

Уважаемы сотрудники и ветераны Сенненского районного военного комиссариата! Поздравляем вас с профессиональным праздником - Днем…

23 часа ago

Наше лучшее: экономика Беларуси демонстрирует высокие темпы роста

Белорусская экономика демонстрирует высокие темпы роста. За первые два месяца ВВП страны вырос на 3,1%.…

24 часа ago