А сёмай гадзіне раніцы ля варот райваенкамата сабраліся родныя і сябры чатырох будучых дэсантнікаў. Хлопцы праходзілі кантрольны медагляд і апошні інструктаж, які правёў начальнік групы прызыву Аляксандр Ахрамовіч.
— Шмат юнакоў сёлета аказаліся непрыгоднымі да службы ў арміі, у асноўным, па прычыне здароўя, сямейных абставін, вучобы, — кажа ваенны камісар райваенкамата, падпалкоўнік Сяргей Пінчук. — На жаль, ёсць і тыя, хто ўхіляецца ад ваеннай службы. Такіх каля 20 чалавек. Шэраг з іх аб’яўленыя ў вышук, хтосьці ўжо асуджаны.
Аднак большасць навабранцаў — усё ж сумленныя грамадзяне. З адным такім давялося пазнаёміцца ў час адпраўкі. Дзмітрый Рапінскі з Багушэўска задаволены тым, што прайшоў адбор у элітныя войскі, а менавіта ў 103-ю асобную гвардзейскую мабільную брыгаду (г.Віцебск). Малады чалавек упэўнены: прайсці армію — абавязак кожнага мужчыны. У Дзмітрыя падрастае сын, для якога ў будучыні выбар бацькі стане прыкладам для пераймання. «Побач любая жонка Паліна, а значыць, ніякія цяжкасці мяне не пужаюць», — кажа Дзмітрый.
Сёлета навабранцамі з Сенненшчыны папоўняцца вайсковыя часці, размешчаныя ў Заслонаве, Полацку, Фаніпале, Гомелі, Віцебску і Мінску.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
ДАРЭЧЫ, медыцынскі агляд належала прайсці 120 сенненцам. Прызнаны прыгоднымі крыху больш за 30 чалавек.
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…