В Сенно отметили День памяти и скорби  

«Двадцать второго июня, ровно в четыре часа, Киев бомбили, нам объявили, что началася война…” 22 чэрвеня ў цэнтры Сянна з рэпрадуктараў гучала гэтая і іншыя песні ваеннай пары. А ў парку 40-годдзя Перамогі іх можна было пачуць у жывым выкананні.

 

Так на Сенненшчыне нагадалі жыхарам і гасцям горада аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая доўжылася амаль чатыры гады і адабрала жыцці ў кожнага трэцяга жыхара Беларусі. А таму сённяшняму беларусу па-ранейшаму баліць. Аднак нам ёсці і чым ганарыцца, бо нашы продкі не скарыліся ворагу. Беларусь, беларусы помняць пра  гэта, перадаюць гэтую памяць з пакалення ў пакаленне.

 Сярод тых, хто выходзіў на сцэну ў парку 40-годдзя Перамогі, быў Ігар Клячын, гітарыст, выкладчык Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў, – сын вядомага камандзіра партызанскага атрада імя Суворава Аляксандра Клячына. У тым жа партызанскім атрадзе ваявала і маці Ігара.

 — Бацькі памерлі адносна нядаўна, тата – на 101 годзе жыцця. Тэма вайны пастаянна прысутнічала ў час нашых зносін, бацькі пастаянна ўспаміналі пра тыя трагічныя і гераічня дні. Мы тыя гісторыі перадаём сваім дзецям. Веды гэтыя важныя для фарміравання гордасці за род, за народ, — упэўнены Ігар Клячын.

 Дарэчы, пачуць выступленні творчых калектываў мастацкай самадзейнасці на Сінаях зараз можна кожную суботу. З графікам іх выступлення можна азнаёміцца ў аддзеле па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі ці на сайце райвыканкама.

 Фота Аляксандра Лазюка.