У цэнтры публікацыі — звычайная вясковая сям’я, як кажуць, адна сярод многіх. Сужэнцы Мікалай і Галіна Качэгіны з аграгарадка Студзёнка ідуць разам па жыцці ні многа, ні мала — 7 гадоў. Але, нягледзячы на маладосць (Мікалаю — 34, Галіне — ўсяго 28 гадоў), Качэгіны дакладна вызначылі свае жыццёвыя арыенціры.
Маладая пара выхоўвае траіх малых дзетак. Старэйшая дачка Насця сёлета стала першакласніцай, Вадзім і Дзмітрый ходзяць у дзіцячы садок. Адна з асноўных крыніц сямейнага бюджэту — падсобная гаспадарка. На падворку — тры каровы, свінні, куры….
Усім вядома: каб дагледзець і накарміць жывёліну і птушку, трэба клапаціцца аб іх з ранку да вечара. Мікалай і Галіна цяжкасцей не баяцца і свае штодзённыя абавязкі па гаспадарцы выконваюць звыкла, спрытна спраўляючыся з работай. Як і многія жыхары нашага раёна, Качэгіны маюць свой зямельны ўчастак, на якім вырошчваюць усю неабходную садавіну і агародніну, а тэрыторыю вакол дома ўпрыгожваюць садовымі кветкамі.
Калі мы запыталіся ў маладой гаспадыні, ці ёсць у яе час на сябе, яна толькі ўсміхнулася:
— Які там час? Хочацца ж усюды паспець, столькі ўсяго зрабіць…
Галоўная мэта ў жыцці жанчыны — рэалізаваць сябе як маці. Галіна Качэгіна гаворыць: «Па прафесіі я швачка. У свой час скончыла Аршанскае швейнае вучылішча. Працавала па спецыяльнасці на адным з прадпрыемстваў Оршы, а цяпер знаходжуся ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, — пры гэтых словах маладая маці з пяшчотай глянула на сваё самае дарагое ў свеце багацце і прыемна ўсміхнулася. — Сям’я для мяне — самае галоўнае. Быць шматдзетнай маці — самая лепшая прафесія для жанчыны. Шчасце кожны будуе па-рознаму. У маёй сям’і прынята ўсё рабіць разам: разам працуем у агародзе, разам даглядаем гаспадарку. Так складваюцца ўзаемаадносіны, якія прыносяць радасць.
Са сваёй палавінкай, Мікалаем, Галіна пазнаёмілася, калі гасцявала ў сястры ў Студзёнцы. Пасля вяселля маладыя пачалі жыць у бацькоў Мікалая ў вёсцы Сінягорскае.
У абсалютнай большасці людзей на пачатку сямейнага жыцця паўстае жыллёвая праблема, вырашыць якую не заўсёды проста. А тут усё склалася найлепшым чынам. Амаль адразу пасля вяселля маладая сям’я атрымала ад ААТ «Студзёнка», дзе Мікалай працуе жывёлаводам, прасторны дом. За гэты невялікі адрэзак часу гаспадары многае зрабілі для таго, каб іх падворак стаў адным з лепшых у аграгарадку. Сваімі сіламі зрабілі рамонт у доме, і цяпер яшчэ пастаянна штосьці даводзяць да ладу, дабудоўваюць, добраўпарадкоўваюць прылягаючую тэрыторыю.
— Мікалай у мяне працавіты. У гаспадарцы пра яго ніколі дрэннага слова не скажуць, ды і дома майстар на ўсе рукі. Усе гаспадарчыя пабудовы зрабіў сам, — характарызуе жонка мужа.
Тое, што Мікалай — сапраўдны гаспадар, мы таксама заўважылі — па дагледжаным доме. І сама Наталля не сядзіць на месцы. Парадак падтрымліваць з трыма малымі — справа няпростая, і на кухні часу праводзіць нямала. Хоць ведае, што муж у ежы не пераборлівы, усё роўна стараецца прыгатаваць штосьці смачнае.
Безумоўна, такі мікраклімат абавязкова паспрыяе выхаванню ў іх дзяцей паважлівых адносін да матулі з бацькам, разумення таго, што праца дапамагае дасягнуць пастаўленай мэты і стаць матэрыяльна незалежнымі.
Пасля знаёмства з такімі вось добразычлівымі маладымі людзьмі яшчэ раз упэўніваешся ў тым, што ўсё ў нашых руках, кожны з нас можа сам сябе зрабіць шчаслівым. У Качэгіных яшчэ мноства планаў і задум на будучае, якія яны хочуць ажыццявіць. Верыцца, што ўсё ў іх абавязкова атрымаецца дзякуючы ўзаемаразуменню, энергіі, павазе адзін да аднаго.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…