Categories: Спорт

В обновлённом к областным «Дажынкам — 2016» ФСК г. Сенно хотят открыть группу для пенсионеров

     Усё больш сенненцаў імкнуцца актыўна праводзіць свой вольны час. Зацікаўленасці спортам  жыхароў райцэнтра ў многім паспрыяла абнаўленне фізкультурна-спартыўнага комплексу, рэканструкцыя якога праходзіла ў час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2016». Каб пераканацца ў гэтым, карэспандэнт раённай газеты наведала ФСК.

Увечары спартыўная зала гудзела ад наведвальнікаў. На цэнтральнай пляцоўцы з запалам спаборнічалі валейбалісты. Займацца сюды прыходзяць як вопытныя гульцы, так і пачынаючыя аматары з ліку работнікаў шэрагу мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў (Сенненскага ПМС, райвыканкама, філіяла ВУ «Чашнікігаз», РАУС, ПС «Сянно» і інш.). Іх трэніроўкі распісаны па графіку. У ФСК ладзяцца турніры і заняткі па валейболе з дзецьмі.

Днем на гульнявой пляцоўцы ганяюць мяч юныя футбалісты — падапечныя трэнераў Сяргея Галынчыка і Святаслава Шуцікава.

— Спорткомплекс заняты на працягу ўсяго дня, — расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. — Тут усё зроблена для таго, каб лю­дзям было займацца камфортна і зручна.

    На першым паверсе абсталяваны мужчынская і жаночая раздзявальні з санвузламі. Пасля трэніровак ёсць магчымасць прыняць душ.

Кожны, хто завітае ў ФСК, знойдзе аптымальны для сябе від спорту. У фітнэс-зале заняткі праводзяць вопытныя інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Вольга Вераценнікава і Таццяна Белаус. З дапамогай фітболаў, гантэляў, стэпаў і іншага спартыўнага інвентару пад рытмічную музыку наводзяць фігуру прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.

Насупраць размясцілася зала з сучаснымі трэнажорамі, дзе заняткі па сілавой падрыхтоўцы вядзе Аляксандр Окунь. Нароўні з мужчынамі бегавую дарожку і велатрэнажор аблюбавалі  і жанчыны.

 На другім паверсе размешчаны сталы для настольнага тэнісу.

У хуткім часе ў ФСК плануюць пашырыць кантынгент наведвальнікаў і адкрыць спецыяльную групу для людзей сталага ўзросту.

 

 Ірына ХАСАНАВА.

 

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

2 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

2 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

3 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

4 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

6 часов ago