А пачалося ўсё з першага экспаната — калаўрота, які для музея ахвяравала музычны кіраўнік установы Галіна Магучая. Затым пакрысе сталі з’яўляцца гліняныя і саламяныя вырабы, ручнікі і вышыванкі – унёсак іншых супрацоўнікаў. Не засталіся ў баку і бацькі, якія падзяліліся з установай прадметамі побыту. Так, калекцыя паступова папоўнілася папярэднікамі сучаснай пральнай машынкі і праса – пральнай дошкай, пернікам, старадаўнім прасам на вуглях. Гэту кампанію ўдала дапоўніў каромысел, некалі незаменная ў вёсцы рэч, неабходныя прылады для прыгатавання ежы ў рускай печы — чыгункі і вілачнік, і інш. Паўнату калекцыі надала традыцыйная нацыянальная вопратка.
У народнае адзенне, дарэчы, была апранута і музычны кіраўнік Галіна Магучая, па сцэнарыі прэзентацыі гаспадыня музея, якая правяла для першых наведвальнікаў, выхаванцаў садка, невялікі экскурс у мінулае. Дзятва з цікавасцю глядзела на невядомыя ім прадметы, мела магчымасць патрымаць экспанаты ў руках і нават пакаштаваць духмянай гарбаты з самавара.
Як адзначыла загадчыца ўстановы Алеся Мінчанка, музей народнага побыту створаны ў рамках напрамку “Музейная педагогіка” і прызваны дапамагчы дашкольнікам далучыцца да нацыянальнай культуры, пазнаць свае карані і гісторыю. Алеся Мікалаеўна таксама запэўніла, што на гэтым развіццё праекта не спыніцца – музей будзе паступова папаўняцца і ўдасканальвацца.
Ганна КОРСАКАВА.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…