У якасці арганізатараў выставы выступаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Турыстычна-экскурсійнае ўнітарнае прадпрыемства «Беларустурыст», УП «Белпрафсаюзкурорт». На адной пляцоўцы яны збяруць прафсаюзных тураператараў з краін бліжняга і далёкага замежжа. Мяркуецца, што ў выставе прымуць удзел прадстаўнікі не менш як дзесяці краін.
Сенненшчына прэзентуе арыгінальны турыстычны маршрут «Залатое кальцо горада Сянно», які, хочацца верыць, зацікавіць гасцей раёна, а сенненцам адкрые радзіму з новага боку. Турыстычны маршрут пазнаёміць са славутасцямі горада, жыццём знакамітых землякоў.
На выставе будуць прадстаўлены турыстычныя магчымасці фактычна ўсіх рэгіёнаў краіны. Раённыя і гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў на працягу мінулага года распрацоўвалі ўнікальныя, невядомыя раней экскурсійныя маршруты. Менавіта яны і будуць прадстаўлены на выставе. Пазней Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падрыхтуе і выдасць зборнік з картай турыстычных маршрутаў па кожным рэгіёне.
На выставу запрашаюцца не толькі індывідуальныя наведвальнікі, але і працоўныя калектывы. Пры гэтым, кожны наведвальнік зможа аформіць заяўку на экскурсійны маршрут прама на месцы.
Наш кар.
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…