З дакладам аб выніках дзейнасці за мінулы год выступіла старшыня пярвічнай арганізацыі дашкольнай установы Марына Барытка (на здымку). Яна, у прыватнасці, адзначыла, што работа пярвічнай арганізацыяй была накіравана, перш за ўсё, на прапаганду мэт і задач грамадскага аб’яднання, абарону інтарэсаў кожнага работніка, умацаванне калектыву, удзел у розных сацыяльных праектах. На рахунку “пярвічкі” шмат добрых спраў, пачынанняў і ініцыятыў, большасць якіх праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з іншымі грамадскімі арганізацыямі.
Члены пярвічнай арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання эфектыўнага бацькоўства як умова сацыяльнага дабрабыту выхаванцаў дашкольнай установы”, які рэалізуецца ў дзіцячым садку с 2016 года. Галоўная яго задача — стварыць аптымальныя ўмовы для добрай сацыялізацыі выхаванцаў з няпоўных, шматдзетных, маладых сямей праз узаемадзеянне дашкольнай установы і сям’і. Актывісты прымаюць удзел у шматлікіх акцыях, якія праводзяцца на Сенненшчыне: “Белая Русь” — украшает Беларусь!”, “Белая Русь” – за здаровую нацыю!”, “Нашы дзеці”, “Партфель”, “Бяспечнае цяпло”, “Белая Русь” — за бяспеку дзяцей на дарогах”. Стаў традыцыяй удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Міжнароднаму жаночаму дню, Новаму году, прафесійнаму святу — Дню настаўніка і інш.
У абмеркаванні даклада выступілі Вікторыя Будчанка, Алена Чубукова, Святлана Крывіцкая. Яны дапоўнілі даклад і акрэслілі тыя пытанні, над якімі арганізацыя будзе працаваць у бліжэйшай будучыні.
Работа пярвічнай арганізацыі аднагалосна прызнана здавальняючай. Старшынёй пярвічнай арганізацыі дашкольнай установы РГА “Белая Русь” абрана яе загадчыца Наталля Пінчук. Яна ж вылучана дэлегатам на раённую справаздачна-выбарную канферэнцыю.
— Мы павінны не толькі актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і абласных грамадскіх акцыях, але ініцыіраваць свае, на мясцовым узроўні. Гэта можа быць ініцыятыва ”пярвічкі”, накіраваная на рашэнне канкрэтнай сацыяльнай задачы ў дадзеным калектыве, установе, мясцовасці, рэгіёне. Ініцыятыва і асабісты прыклад — тыя складнікі, якія садзейнічаюць аўтарытэту арганізацыі, —падкрэсліла Зоя Фаміна.
Ларыса Мукамолава.
Сенненским районным отделом Следственного комитета в январе 2025 года окончено расследование уголовного дела по ч.1…
Педагогические пробы для учащихся второй городской школы прошли на базе детского сада №2 г.Сенно. В…
Интернет-сервис "Личный кабинет плательщика" реализован для бесконтактного общения физических лиц с налоговыми органами. «Личный кабинет…
Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил решение на охрану государственной границы в 2025 году, сообщает БЕЛТА.…
В прошлом году средний возраст вступления в брак мужчин составил 35 лет, женщин — 33…
Комитет государственного контроля Витебской области 30 января 2025 г. проведет горячую линию по вопросам отсутствия…