— Сёлета, як і летась, у нас найбольшы пасяўны клін. Азімымі зерневымі занята 1000 га, рапсам — 285 га. Праўда, рапс амаль увесь загінуў. Зараз гэтыя плошчы перасяваюцца, — распавядае Андрэй Юсікаў, галоўны аграном сельгасарганізацыі. З ім мы сустрэліся ў полі ля вёскі Зубава, дзе якраз і вялася сяўба яравога рапсу. Работы выконвалі механізатары Алег Кулік, які працаваў з сеялкай Lemken, і Генрых Пупін. Яго трактар быў агрэгатаваны АПП-6Д.
— Цяпер вось да плошчы 3383 га яравой сяўбы трэба дадаць яшчэ 270 га, якія трэба перасеяць, — дае тлумачэнне Андрэй Юсікаў. — Калі не замяніць пасевы азімага рапсу, што не перазімаваў, яравым, Дзяржстрах не кампенсуе панесеныя затраты.
А грошы гаспадарцы ой як патрэбны. У той дзень вялася сяўба кукурузы, пасадка бульбы. Трэба купляць запасныя часткі, весці рамонт тэхнікі, у прыватнасці, МАЗаў. Без іх — нікуды. Каб прывезці насенне бульбы з Талачына, аўтамабіль наймалі ў суседзяў — ААТ «Літусава». Неадкладна трэба займацца вывазкай мінеральных угнаенняў. Пасевы яравых ды азімых культур маюць патрэбу ў сілкаванні.
На полі, дзе вялася сяўба кукурузы, працаваў Мікалай Сліжоў, вопытнейшы механізатар з адукацыяй агранома. Пры з’яўленні Андрэя Юсікава ён тут жа пачаў удакладняць нейкія тэхналагічныя нюансы.
Вяліся і іншыя палявыя работы: падкормка і хімпраполка пасеваў, ворыва.
— Будзем весці сяўбу адналетніх культур, зернесумясей. Не на зерне абмалоцім, дык у зялёным выглядзе выкарыстаем на корм маладняку буйной рагатай жывёлы, на закладку сіласу, сенажу,— разважае Андрэй Юсікаў.
Стварэнне надзейнай, устойлівай кармавой базы для жывёлагадоўлі ці не самая галоўная задача агранамічнай службы. Але яна не вырашаецца ў адначассе. У ААТ «Бяленева» спачатку навучыліся вырошчваць насенне бабовых і злакавых траў. Сёлета на 40 га пасеялі пашавую сумесь. Як мяркуецца, да канца месяца плошча шматкампанентнай пашы яшчэ павялічыцца. Для падрыхтоўкі паўнавартаснай сумесі не хапае насення белай канюшыны.
— Абмяняем на зерне ці купім у іншых вытворцаў насення траў, — упэўнены Андрэй Юсікаў.
Змены ва ўмовах гаспадарання, безумоўна, накладваюць адбітак на вытворчыя працэсы. Як паказвае прыктыка, многім патрэбен час, каб асэнсаваць і адэкватна адрэагаваць на іх. Важна, каб адаптацыя прайшла хутка і прынесла станоўчыя вынікі.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Андрэй Юсікаў дапамагае ў рэгуліроўцы сеялкі Алегу Куліку; Генрых Пупін.
С 1 января 2024 г. молодые специалисты, молодые рабочие (служащие), получившие высшее, научно-ориентированное, среднее специальное…
Отряд юных инспекторов дорожного движения “Патруль” Богушевской школы представлял Сенненщину в региональном этапе областного слета-конкурса…
Члены трудовых коллективов организаций и предприятий района будут задействованы в работах по наведению порядка на…
Пожелания здоровья, душевного тепла и благополучия звучали в адрес Аллы Александровны Горбачёвой, жительницы райцентра, бывшей…
Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Старший прокурор отдела прокуратуры Витебской области по надзору за исполнением законодательства о несовершеннолетних и молодежи…