Вызначаны пераможцы.Больш за 250 вучняў з 15 школ Сенненшчыны прынялі ўдзел у сёлетняй раённай алімпіядзе
Больш за 250 вучняў 9-11 класаў з 15 школ Сенненшчыны прынялі ўдзел у сёлетняй раённай алімпіядзе. У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падвялі вынікі другога этапу прадметнага спаборніцтва, што праходзіла на працягу лістапада-студзеня.
Праверыць свой узровень ведаў старшакласнікам прапаноўвалася па 13 школьных дысцыплінах. Пры гэтым кожны ўдзельнік мог выбраць ад 1 да 3 прадметаў.
Пераможцамі і прызёрамі алімпіяды сталі 86 навучэнцаў, у тым ліку 59 чалавек атрымалі дыпломы ІІІ ступені, яшчэ дваццаць адзначаны дыпломамі ІІ ступені. Найлепшыя вынікі паказалі сем навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны дыпломамі I ступені, у тым ліку 5 з іх вучацца ў СШ №2 г. Сянно. Гэта Дзмітрый Івашка (матэматыка), Юлія Тоўстая (грамадазнаўства), Таццяна Саўлевіч (біялогія), Аляксандр Правілаў і Вераніка Блажэвіч (працоўнае навучанне). Пераможцай алімпіяды па рускай мове і літаратуры стала навучэнка Багушэўскай СШ №2 Ангеліна Бондарава. Дыплом І ступені па працоўным навучанні ў скарбонку дасягненняў Сенненскай школы-інтэрната дабавіла Валерыя Багданава.
Звыш 60 школьнікаў адзначаны пахвальнымі лістамі.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.