Categories: Официально

Новы начальнік Сенненскага РУП ЖКГ Валерый Буракоў аб праблемах у рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі і яе асноўных накірунках

Напрыканцы лістапада Сенненскае РУП ЖКГ узначаліў Валерый Буракоў. Ужо праз некалькі тыдняў работы на пасадзе ён наладзіў “прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі раёна. Наша сустрэча з ім адбылася адразу пасля прыёма грамадзян, які правёў з сенненцамі старшыня райвыканкама Васілій Чараднік.

 — Валерый Уладзіміравіч, ці шмат зваротаў было да вас асабіста? Ведаю, тэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі заўжды прысутнічае і пры кантактах насельніцтва з прадстаўнікамі ўлады.

 — Вашы назіранні маюць рацыю. Непасрэдна да мяне звярнулася шэсць чалавек. Выказваліся прэтэнзіі па вулічнаму асвятленню, стану дарог у прыватным сектары райцэнтра. Людзей цікавіў графік рамонту шматкватэрных дамоў. Інваліду з вёскі Цыпкі неабходны пандус.

 На прыём да старшыні райвыканкама прыйшло два чалавекі, якія ў сваіх зваротах у той ці іншай меры закраналі работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Але глабальных невырашальных праблем не ўзнімалася. Некаторыя з іх ужо вырашаны ці вырашаюцца. У пенсіянеркі, якая пабывала на прыёме ў старшыні райвыканкама, мы пачалі рамонт кватэры. Пры гэтым згодна з дагаворам прадставілі ёй растэрміноўку аплаты паслуг на тры месяцы.

 — Асабіста вы глабальныя праблемы ў рабоце РУП ЖКГ бачыце?

 — Год ад году датацыі з бюджэта для прадпрыемстваў  ЖКГ змяншаюцца.  А таму галоўнай задачай, якая ставіцца перад калектывам прадпрыемства, з’яўляецца зніжэнне затрат на аказанне паслуг, выхад на рэнтабельную  вытворчасць. Тым больш, што павысіць эфектыўнасць работы можна. Рэзервы ёсць на кожным рабочым месцы. Як гэта зрабіць, лепш за ўсё ведаюць тыя, хто на іх працуе.

 Зразумела, прадпрыемству неабходны інвестыцыі, каб, напрыклад, скараціць страты ў вытворчасці цяпла, пры падачы спажыўцу вады, аказанні іншых паслуг. Зараз страты цяпла ў трубаправоднай сістэме прадпрыемства складаюць 18% пры норме 15. А лепш, калі б яны былі ніжэй за нарматыўныя, ці не было ўвогуле.

 — Вы, вашы спецыялісты ведаеце, як дабіцца гэтага? Ёсць планы, сродкі на рэалізацыю задуманага?

 — Спосабы па зніжэнні затрат на вытворчасць і транспарціроўку цяпла агульнавядомыя. Работа ў гэтым напрамку вядзецца і не першы год. Старыя трубы мяняюцца на новыя, папярэдне ізаляваныя. Мы ставім задачу павялічыць аб’ём такіх работ. У наступным годзе замест замены планавых 3 км паспрабуем выканаць работы на 5 км. Каб мець фінансаванне на дадатковы аб’ём, рыхтуем каштарысна-праектную дакументацыю. Звышпланавы аб’ём работ па замене труб мяркуецца выканаць у Машканах і Багданаве. Менавіта ў гэтых аграгарадках самыя значныя страты цяпла.

 Ёсць і іншыя шляхі змяншэння страт. Напрыклад, стварэнне належнага запасу дроў. Мы працуем і ў гэтым напрамку.

 — У горадзе шмат невялікіх кацельняў. Наўрад ці ёсць эканамічны сэнс утрымліваць крыніцу цяпла, якая абслугоўвае 1-2 будынкі…

 — Колькасць такіх кацельняў змяншаецца. Летась спыніла дзейнасць кацельня ў ЦРБ, сёлета ў Доме рамёстваў. У наступным годзе плануем закрыць  у СШ №1, лазні. Можна было б зрабіць гэта і раней. Але спачатку трэба завяршыць рэканструкцыю кацельні райсельгастэхнікі, дзе да пачатку 2018 года будуць устаноўлены катлы, на якіх у якасці паліва выкарыстоўваюцца трэскі. З часам газ будзе выкарыстоўвацца толькі як рэзервовае паліва. Такія нашы дзеянні адпавядаюць дзяржаўнай палітыцы ў сферы паліўна-энергетычных рэсурсаў.

 — Яшчэ адзін накірунак дзяржаўнай палітыкі, праваднікамі якога з’яўляюцца прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, – збор і перапрацоўка другаснай сыравіны. На Сенненшчыне яе рэалізацыя ідзе даволі вяла.

 — Сёлета, я думаю, нам усё ж удасца справіцца з заданнем па нарыхтоўцы паперы, шкла, пластыка. На гарадскім палігоне штодня працуе брыгада з шасці чалавек. Актывізавалася насельніцтва. З наступнага года мы мяркуем плаціць невялікія грошы людзям, якія будуць здаваць адсартаваную другасную сыравіну. А вось ад аказання рытуальных паслуг будзем адмаўляцца. На гэтым рынку актыўна працуюць прыватнікі, у іх нядрэнна атрымліваецца. Думаю, нам будзе дастаткова спецаўтамашыны (катафалка) на базе Газелі і магазіна. Значныя страты прадпрыемству прыносяць гасцініца і лазня. У лазні пачалі рамонт, на яе базе мяркуем пашырыць спіс паслуг, здаваць у арэнду свабодныя плошчы. Стратэгічная задача – павысіць якасць паслуг пры мінімізацыі затрат. Гасцініцу будзем выстаўляць на продаж. Спадзяюся, знойдзецца прыватны інвестар, які зможа больш эфектыўна выкарыстоўваць яе плошчы без змены профілю.

 — Пры падрыхтоўцы да абласных “Дажынак”, ды і сёлета ў Сянне капітальна адрамантавана значная колькасць шматкватэрных дамоў. Але далёка не ўсе.

 — На 2018 год сродкі на капітальны рамонт таксама будуць. У прыватнасці на дом № 14, што ў завулку Касманаўтаў, дом 6, корпус 2 па вуліцы Каваленкі, дом 13 па вуліцы Шматпавярховая ў Цыпках. Яны ўключаны ў пералік планавых аб’ектаў. Дадаткова, на ўласныя сродкі РУП ЖКГ рыхтуе каштарысна-праектную дакументацыю яшчэ на два дамы ў Цыпках і столькі ж у Машканах. Як паказвае практыка, сродкі, што выдаткоўваюцца на капітальны рамонт з абласнога фонду, штогод не асвойваюцца. Іх пераразмяркоўваюць на карысць тых раёнаў, якія раней іншых асвойваюць планавыя аб’ёмы. Паспрабуем выкарыстаць сітуацыю на сваю карысць.

 — А працоўных рэсурсаў хопіць?

 — Будаўнічая брыгада на прадпрыемстве ёсць. Яе можна павялічыць, нарэшце, прапанаваць аб’екты субпадрадчыкам. Кожны член нашага калектыва нацэлены на эфектыўную працу, на ўзмацненне адказнасці за даручаны ўчастак. Іншага нам не дадзена.

 — Валерый Уладзіміравіч, напярэдадні Новага года не магу не выказаць вам асабіста і ўсяму калектыву Сенненскага РУП ЖКГ найлепшыя пажаданні ў сувязі са святам, пажадаць здароўя, вытворчых поспехаў. У многім ад вас залежыць настрой усіх сенненцаў, і не толькі ў святы.

 — Дзякуй на добрым слове. У сваю чаргу хачу павіншаваць з Новым годам і Калядамі членаў працоўнага калектыву, усіх сенненцаў і нагадаць, што зробленае, адрамантаванае трэба берагчы, эканомна выкарыстоўваць. Ужо ў 2018 годзе аб’ём датацый для прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ прыкметна зменшыцца. Фактычна ўсе затраты будуць аплочвацца спажыўцамі. Так што задача ў нас агульная – берагчы што ёсць, карыстацца ашчадна.

Гутарыў Аляксандр ІЎЕЎ.

admin

Recent Posts

Корреспонденты «ГС» поитересовались у сенненцев, что для них значит 7 ноября, и с чем он ассоциируется

В преддверии знаменательной даты 7 ноября мы поинтересовались у сенненцев, что для них значит этот…

14 часов ago

Поздравление руководства района с Днем Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с праздником — Днем Октябрьской революции! Октябрь 1917 года…

14 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

1 день ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

1 день ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

1 день ago