У ААТ «Сінягорскае» з карысцю выкарыстоўваюць адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час

   У ААТ «Сінягорскае»  добра ведаюць цану сялянскай працы і з карысцю стараюцца выкарыс­таць адведзены для рамонту машынна-трактарнага парку час.

 Для гэтага была праведзена дэфектоўка ўсёй тэхнікі, якая маецца ў таварыстве, пачынаючы з зернеўборачных камбайнаў, энерганасычаных трактароў, да кормаўборачнай тэхнікі, сельскагаспадарчых машын і прычэпаў. На машынным двары парадак: уся збожжаўборачная, глебаапрацоўчая тэхніка пастаўлена на працяглае захоўванне.

  Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Віктара Сянько, гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ складае 50%. Адрамантаваны культыватары, счэпка барон, два рухавікі на трактары Беларус-1212. Зараз вядзецца рамонт дыскатара.

 Галоўная праблема, якая стрымлівае рамонтныя работы, недахоп грошай на набыццё запчастак. А вось тыя, што  можна адрэстаўрыраваць, у ААТ «Сінягорскае» рамантуюць уласнымі сіламі. У гаспадарцы падлічылі, што гэта значна танней, чым набываць новыя. На спецыялізаванае прадпрыемства адпраўляюцца толькі тыя агрэгаты, наладзіць якія сваімі сіламі няма магчымасці.

 — Кожны механізатар сам рамантуе замацаваныя за ім  агрэгаты, — расказвае Віктар Генадзьевіч. —  Работнікі  зацікаўлены ў тым, каб трактары, прычапныя агрэгаты працавалі без збояў. Калі ж  своечасова не падрыхтуеш глебу і не адсеешся, летам не атрымаеш высокага ўраджаю. У выніку ўсё адаб’ецца на эканоміцы гаспадаркі і зарплаце саміх механізатараў, тым больш што многія з іх у час жніва садзяцца за штурвал камбайнаў.

  Сярод лепшых механізатараў гаспадаркі Віктар Сянько называе Аляксандра Галынчыка, які адказна адносіцца да любой даручанай справы, заўсёды старанна і ўмела працуе і на рамонце тэхнікі.

 Ларыса МУКАМОЛАВА.

 НА ЗДЫМКУ: (справа налева) Віктар Сянько і Аляксандр Галынчык.

 Фота Ірыны Хасанавай.

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

3 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

3 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

4 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

5 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

7 часов ago