Очередной чемпионат района по волейболу стартовал в Сенно

IMG_4639  Стартаваў чарговы чэмпіянат раёна па валейболе. Удзел у ім сёлета прымаюць сем каманд. Усе гульні будуць праходзіць у фізкультурна-спартыўным комплексе райцэнтра, пасля рэканструкцыі якога ўмовы правядзення спартыўных спаборніцтваў прыкметна палепшыліся як для спартсменаў, так і балельшчыкаў.

Цырымонія адкрыцця турніру адбылася там жа. Спартсменаў, групы падтрымкі каманд вітала Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама. Яна нагадала пра дасягненні сенненскага спорту, пра поспехі ў развіцці масавай фізічнай культуры. І не толькі ў райцэнтры і Багушэўску, дзе створаны больш спрыяльныя для гэтага ўмовы. На сёлетнім чэмпіянаце на пляцоўку выйдуць валейбольныя каманды з Белай Ліпы, аграгарадка, які па пастаноўцы спартыўна-масавай работы з насельніцтвам у аглядзе-конкурсе па выніках 2015 года заняў у Беларусі 3 месца, і Какоўчынскага сельсавета, які фактычна прадстаўлены аматарамі валейбола з Літусава.

IMG_4609

Дзвюма камандамі ў чэмпіянаце раёна прадстаўлена міліцыя: РАУС і аддзяленне Дэпартамента аховы. Традыцыйна валейбол у пашане ў газавікоў, камунальнікаў. Гонар райвыканкама абараняюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

IMG_4616

У першы гульнявы дзень спаборніцтваў прайшло дзве сустрэчы. З аднолькавым лікам 2:0 каманда Белай Ліпы перамагла валейбалістаў аддзела адукацыі, а камунальнікі міліцыянераў РАУС. Наступныя дзве гульні, якія праходзілі 25 студзеня, закончыліся так: Белая Ліпа пераіграла раён газазабеспячэння з лікам 2:0, Дэпартамент аховы перамог з лікам 2:0  валейбалістаў  аддзела адукацыі, спорта і турызму.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

1334690160_002907