Летась у таварыстве ад адной фуражнай каровы надаілі ў сярэднім па 3875 кілаграмаў малака. Паказчык папярэдняга года перавышаны на 848 кілаграмаў. Атрыманы прыбытак ад рэалізацыі малака дасягнуў 11 мільярдаў 149 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць вытворчасці склала плюс 23,3%, рэнтабельнасць продажу — 7,6%.
— Найперш, гэта заслуга жывёлаводаў, якія сваёй стараннай, карпатлівай працай штодзённа забяспечваюць належны догляд, кармленне, паенне і даенне кароў, — расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі Ірына Гарбачова (на здымку). — Строга вытрымліваюцца распарадак дня і належныя ўмовы ўтрымання жывёлы, што і абумовіла рост сярэднесутачных надояў. На сённяшні дзень на пяці малочнатаварных фермах гаспадаркі ўтрымліваецца 840 галоў дойнага статку. Зараз мы доім на карову 12,41 кілаграма малака, у мінулым годзе надой на карову складаў 10 кілаграмаў — плюс адчувальны.
Па словах спецыяліста, яшчэ адным складнікам эфектыўнай працы малочнай галіны з’яўляецца фарміраванне прадукцыйнага статку. На ферме Аўчынкава знаходзяцца нецелі. З пачатку года расцялілася 131 галава. Сярэдні надой па гэтай групе цяпер складае 18 літраў на карову. Пасля расцёлу лепшыя з рагуль ідуць на замену нізкапрадукцыйных, старых ці хворых кароў. Селекцыйная работа накіравана на павышэнне прадукцыйнасці жывёлы. Дойны статак павялічваецца менавіта за кошт жывёлы з ярка выяўленымі малочнымі якасцямі. У полі зроку і прафілактыка мастытаў. Каварнае захворванне істотна зніжае прадукцыйнасць жывёлы.
— Высокія надоі ў многім атрымліваем дзякуючы якасным кармам, — адзначае Ірына Міхайлаўна, — сбалансаванасці рацыёну жывёлы. Дабіцца гэтага ўдаецца як за кошт стараннай работы механізатараў на нарыхтоўцы травяных кармоў, так і шляхам набыцця неабходнай колькасці камбікармоў завадской вытворчасці, кармавых дабавак. Такім чынам, жывёла атрымлівае толькі якасныя кармы, прычым для кожнай групы кароў у залежнасці ад іх фізіялагічнага стану прадугледжаны свой рацыён.
На зімова-стойлавы перыяд было нарыхтавана ў дастатковай колькасці сена, сенажу, сіласу. Кармамі дзяліліся нават з ААТ «Белая Ліпа».
Пачаўся перавод буйной рагатай жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. Гэта адказны перыяд, ад якога ў многім залежыць прадукцыйнасць жывёлы. Таму ў гаспадарцы загадзя распрацавалі план неабходных мерапрыемстваў. На летне-пашавы перыяд створана 5 дойных гуртоў і 2 гурты з цялушак злучнога і перадзлучнога ўзростаў. Пакуль толькі тры гурты выганяюць на пашу на непрацяглы час. Перад пераводам на кругласутачнае ўтрыманне неабходна, каб жывёла прайшла адаптацыю.
Поспех жывёлаводаў улетку ў многім будзе залежыць ад пажыўнасці пашаў. Сёлета ў гаспадарцы маецца 164 гектары шматкампанентных пашаў, 200 гектараў шматгадовых траў, 254 гектары сенажацяў шматгадовых траў друга ўкосу.
Адладжана ў гаспадарцы і тэхналогія вырошчвання маладняку БРЖ. Жывёла падзелена па ўзросце і замацавана за адказнымі аператарамі па дарошчванні. Тон у справе задае Кацярына Дзюндзікава. Жанчына даглядае 95 цялят ад аднаго да трох месяцаў. Увіхаецца каля гадаванцаў, каб тыя не хварэлі і добра прыбаўлялі ў вазе. Асаблівым стараннем сярод жывёлаводаў вылучаюцца аператары на адкорме Генадзь Тамашэвіч і Мікалай Прыстаўка. Сутачныя прывагі іх бычкоў у сярэднім складаюць 800-1000 грамаў.
— Наша каманда дружная, адказная, адзін за аднаго гарой, — гавораць жывёлаводы. — На ферме, само сабой зразумела, праца не з лёгкіх, кармы раздаюцца ўручную, але, як бачыце, спраўляемся.
Любой жывой істоце, як і чалавеку, для правільнага абмену рэчываў неабходны рух на свежым паветры. Гаспадарка адна з першых вывяла маладняк з памяшканняў у летнія лагеры, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы: зроблена падсыпка, адрамантаваны агароджы, павеці, кармушкі.
А нядаўна на жывёлагадоўчым комплексе ў в. Сінягорскае ўвялі ў эксплуатацыю новае памяшканне, дзе размясцілася 150 галоў буйной рагатай жывёлы перыядаў дарошчвання і адкорму. У гэтым вытворчым падраздзяленні з’явілася магчымасць арганізаваць бяспрывязнае ўтрыманне жывёлы, што значна аблегчыла працу абслугоўваючага персаналу. Будаўніцтва новага жывёлагадоўчага памяшкання абышлося таварыству ў 280 млн рублёў уласных сродкаў.
Сакрэт жывёлаводаў ААТ «Сінягорскае» па сілах асвоіць кожнай гаспадарцы раёна. Ён стаіць на трох «кітах» — правільна накарміць, своечасова падаіць і забяспечыць належныя ўмовы ўтрымання жывёлы. Пры гэтых няхітрых правілах можна не толькі стабілізаваць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, але і забяспечыць яе прыбаўку.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Кацярына Дзюндзікава.
Фота аўтара.
Старейшина д.Лука и д.Красный Луч Богдановского сельсовета Ирина Конюшевская не только помогает односельчанам решать насущные…
8 команд учреждений образования Сенненщины состязались в пяти конкурсных заданиях. Участники успели не только продемонстрировать…
Специалисты филиала ДЭУ №38 РУП “Витебскавтодор” принимают участие в подготовке автомобильных дорог к эксплуатации в…
Пакистан заинтересован в обмене опытом с Белорусской машиноиспытательной станцией, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода по…
Национальный центр защиты персональных данных запустил проект для детей и молодежи "Про приватность просто". Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 4 апреля собрал совещание по вопросу об оказании поддержки организациям физической…