В Сенно пройдет легкоатлетический пробег памяти Петра Машерова

Традыцыйны лёгкаатлетычны прабег памяці Пятра Машэрава ў 33 раз збярэ аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.

Марафон адбудзецца 2 кас­трычніка. Удзел у ім могуць прыняць жыхары не толькі Беларусі, але і іншых краін. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, а гэта сектар спорту і турызму райвыканкама, чакаецца, што ўдзельнікамі прабегу стануць прадстаўнікі розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці. На працягу многіх гадоў пастаяннымі гасцямі марафону з’яўляюцца нашыя суседзі – спартсмены з Чашнік, Талачына, абласнога цэнтра.

 Бегавыя дыстанцыі засталіся нязменнымі, яны разлічаны на любы ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі. Так, на пера­адольванне 1 км мо­гуць зарэгістравацца дзеці ва ўзросце 6-9 гадоў, а таксама дарослыя ад 30 і старэй, 3 км – падлеткі 10-15 гадоў, 5 км – 16 і старэй. Дыстанцыя 10 км толькі для дарослых бегуноў.

 А распачнуць прабег самыя юныя ўдзельнікі – малышы ва ўзросце да 6 гадоў. Ім неабходна будзе пераадолець дыстанцыю ў 200 метраў. На фінішнай прамой ім усім будуць уручаны салодкія прэзенты.

 А вось пераможцы сярод дзяцей і дарослых ва ўсіх спартыўных намінацыях атрымаюць грашовыя падарункі.

 Рэгістрацыя ўдзельнікаў — з 8.30 да 10.30 у фае раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Старт – у 11.00. Прыходзьце паспрабаваць свае сілы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

admin

Recent Posts

Сегодня отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Пожелания здоровья, душевного тепла и благополучия звучали в адрес Аллы Александровны Горбачёвой, жительницы райцентра, бывшей…

5 минут ago

Лукашенко: у нас сложились очень добрые отношения с Пакистаном и мы всегда их будем поддерживать

Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

1 час ago

Вопросы воспитания подрастающего поколения обсудили на Сенненщине

Старший прокурор отдела прокуратуры Витебской области по надзору за исполнением законодательства о несовершеннолетних и молодежи…

22 часа ago

Сенненцы могут задать вопрос

  11 апреля, с 16.00 до 17.00, «прямую телефонную линию» проведет председатель Комитета государственного контроля…

22 часа ago

Фотофакт: в Сенно прошла профориентационная встреча со старшеклассниками двух городских школ

Присутствующие руководители предприятий и организаций района рассказали учащимся об условиях работы на своих предприятиях, о…

22 часа ago

Перцов о Директиве №12: расставлены акценты в понимании белорусских смыслов и нарративов

Один из важнейших документов - Директива №12 "О реализации основ идеологии белорусского государства" - был подписан 9…

22 часа ago