Большасць сельгаспрадпрыемстваў Сенненскага раёна закончылі ачыстку насення зерневых і зернебабовых культур

 zernoБольшасць сельгаспрадпрыемстваў раёна закончылі ачыстку насення зерневых і зернебабовых культур і маюць 100 % кандыцыйнага зерня.

  Па словах начальніка Сенненскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Алега Кіселя, працягваюць ачыстку насення збожжавай групы ў такіх гаспадарках, як ААТ «Бяленева», «Літусава», «Сенненскі райаграсэрвіс», КУСГП імя Гараўца.

 Складанае становішча з падрыхтоўкай да сяўбы насення зерневых культур у ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», дзе даведзена да пасяўных кандыцый усяго 56% насення.

  Найбольш актуальна для сельгасарганізацый зараз давесці да  адпаведных  кандыцый  насенне шматгадовых траў, бо менавіта з яго пачынаецца вясенняя пасяўная  кампанія. Перад сельгаспрадпрыемствамі раёна пастаўлена задача завяршыць падрыхтоўку насення да 1 сакавіка.

 Ларыса МУКАМОЛАВА.