Ён піша вершы, грае на некалькіх музычных інструментах, танцуе – і гэта далёка не поўны пералік захапленняў Анатолія Любіева, вучня 11 класа першай гарадской школы.
Артыстычнага маладога чалавека часта можна ўбачыць на раённай сцэне ў якасці спевака, танцора, музыканта. Ён паспявае вучыцца і штодзень наведваць раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці, супрацоўнікі якога даюць магчымасць яму рэалізаваць свой творчы патэнцыял, накіраваць яго ў патрэбнае рэчышча.
Сенненшчына для маладога чалавека стала другой малой радзімай. Некалькі гадоў назад Любіевы прыехалі сюды з Украіны. Абуладкаваліся ў вёсцы Каралевічы. Анатолію, які рос у горадзе абласнога значэння, у Новай Кахоўцы, што ў Херсонскай вобласці, у першыя гады было складана прыняць рытм і магчымасці маленькага населенага пункта. Як прызнаўся малады чалавек, дапамагло тое, што ў райцэнтры ёсць дзіцячая школа мастацтваў. Яна і стала для яго аддушынай. Маці запісала яго ў харэаграфічны клас для далейшага прадаўжэння вучобы. Справа ў тым, што на радзіме ён займаўся танцамі, у музычнай школе вучыўся па класу бандуры (папулярны ўкраінскі народны інструмент). Выступаў нават у ансамблі бандурыстаў.
Анастасія Галынчык, выкладчыца танцаў, разгледзела ў маладым чалавеку талент, дапамагла асвоіцца. Менавіта яна пазнаёміла яго з беларускімі народнымі танцамі. “Безумоўна, мне спадабалася, — кажае Анатолій. – Цікава было вывучаць асаблівасці вашай танцавальнай спадчыны, тым больш, што на радзіме я доўгі час займаўся ўкраінскімі народнымі танцамі. Аднойчы, падчас танцавальнага конкурсу, з напарніцай сталі пераможцамі. Узнагародай для нас тады стала трохтыднёвая пуцёўка ў “Артэк”.
Анатолій змог заявіць пра сябе і на Сенненшчыне. У 2018 годзе ў турніры народных танцаў на фестывалі “Славянскім базар у Віцебску”, куды ён ездзіў у складзе клуба аматараў фальклору “Крывія” РЦКіНТ, у пары з Машай Кузмініч ва ўзроставай катэгорыі 15-16 гадоў занялі другое месца. А па выніках конкурснай праграмы ХІІІ абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі, які на днях прайшоў у Расонах, заняў першае месца ў харэграфічнай імправізацыі. У парным танцы з Ліянай Макеенкавай таксама былі першымі.
Анатолій шматгранная асоба – валодае не толькі музыкальным, але і літаратурным талентам. Умее ўбачыць маленькае ў вялікім і прыгожа адлюстраваць рэчаіснасць, выкарыстоўваючы мастацтва слова. Яго вершы неаднаразова друкаваліся на старонках “Голасу Сенненшчыны”. З нядаўняга часу пачаў пісаць песні. Іх ужо ацанілі сенненцы, якія мелі магчымасць трапіць на выступленні моладзевага гурта “Арызона”, створанага пры РЦКіНТ, дзе Анатолій з’яўляецца гітарыстам і вакалістам.
Ён умее граць на барабанах, асвоіў трубу. Навыкі дапамаглі набыць у духавым аркестры.
Не за гарамі выпускны баль і ўступная кампанія. Анатолій ўжо вызначыўся, з чым звяжа сваё далейшае жыццё. Як прызнаўся хлопец, будзе спрабаваць паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва на спецыяльнасць “рэжысура”. А пакуль нават у перапынках паміж рэпетыцыямі рыхтуецца да цэнтралізаванага тэсціравання.
Як адзначыла Вольга Берашэвіч, загадчыца аддзелам РЦКіНТ, супрацоўнікам Цэнтра, якім Анатолій дапамагае ў правядзенні розных мерапрыемстваў, прыемна бачыць, як ён імкнецца да творчага самаўдасканалення і развіцця. “Гэта будучая зорка беларускай сцэны, — асказала Вольга Уладзіміраўна. – Вось пабачыце, пра Анатолія Любіева мы яшчэ пачуем”.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание. На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…
На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…