Летась вытворчы паказчык па аб’ёме бытавых паслуг насельніцтву выкананы на 108,5%, у тым ліку на сяле — на 100,3%. Памер паслуг у разліку на аднаго жыхара раёна за 2015 год дасягнуў 94758,8 руб. А вясковец атрымаў такіх жа паслуг на суму 87752,7 руб. «Прэстыж» аказвае 11 відаў бытавых паслуг: рамонт абутку, паслугі пральні і цырульні, пашыў і рамонт адзення, рытуальныя паслугі і інш. Для аказання больш шырокага спектра бытавых паслуг заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з ААТ «Аб’яднанне «Лотас» — на паслугі хімчысткі, Аршанскім філіялам ААТ «Вітрэмбыт» — па рамонце складанай бытавой тэхнікі, па вырабу помнікаў, на фотапаслугі.
У сельскай мясцовасці працуюць 12 комплексных прыёмных пунктаў, работнікі якіх прымаюць заказы ад насельніцтва. Распрацаваны графік выязнога абслугоўвання. Найбольш эфектыўна дзейнічаюць КПП у Ходцах, Полымі, Машканах, Цыпках, дзе працуюць прыёмшчыцамі Лілія Шарэнда, Галіна Гошка, Вольга Бяляева, Святлана Пуцеева.
Прадпрыемства імкнецца абапірацца найперш на патрэбы насельніцтва.
— Сённяшні кліент — гэта патрабавальны кліент. Ён плаціць грошы, а ўзамен хоча атрымаць якасны тавар. Таму варта прыслухоўвацца да яго пажаданняў і працаваць па прынцыпу «кліент заўсёды мае рацыю», — упэўнены дырэктар КУПБА «Прэстыж» Аляксандр Ласянкоў.
Асноўнай крыніцай прыбытку прадпрыемства з’яўляецца выраб спецвопраткі . Яе шыюць для многіх вядучых прадпрыемстваў вобласці — РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Віцебскдрэў», СТАА «Белвест»— а таксама Магілёва і Гродна.
Курс на мадэрнізацыю
КУПБА «Прэстыж» знаходзіць дадатковыя маркетынгавыя хады, каб заставацца на плыву, мець сродкі для далейшага развіцця прадпрыемства. Мэтанакіраваную, планамерную работу ў гэтым накірунку вядуць яго дырэктар Аляксандр Ласянкоў і галоўны інжынер Марыя Балабоўка.
Намаганнямі кіраўніцтва на 60% абноўлена швейнае абсталяванне, адрамантаваны памяшканні і заменена абсталяванне ў цырульнях гарпасёлка і райцэнтра. Для развіцця новых відаў паслуг часткова набылі швейнае абсталяванне для трыкатажных вырабаў. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для павышэння якасці і нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі. Мадэрнізацыя будзе працягнута.
У кіраўніцтва і работнікаў галіны яшчэ шмат задумак. Напрыклад, набыць шматігольную падшывальную машыну, каб у будучым вырабляць прыгожае падшыванае палатно, коўдры, пакрывалы.
Галоўнае багацце прадпрыемства
Зараз у КУПБА «Прэстыж» працуе 96 чалавек. У большасці сваёй гэта адданыя сваёй справе людзі. У працоўных кніжках многіх з іх маецца адзіны запіс — аб працаўладкаванні на камбінат бытавога абслугоўвання.
Усе мы хочам выглядаць прывабна і стыльна. У гэтым сенненцам дапамагаюць цырульнікі. Сапраўднымі майстрамі з’яўляюцца Марыя Грыцкевіч, Святлана Кузмянок, якая ў прафесіі ўжо больш за 40 гадоў. Стаж Жанны Казлоўскай налічвае звыш 20 гадоў. Ёсць і маладая змена. Раіса Аджыбаева і Таццяна Саўлевіч працуюць крыху больш за паўгода, але ўжо займелі сваіх пастаянных кліентаў.
Сапраўднымі прафесіяналамі абутковай справы лічацца Жанна Міхалёнак і Ігар Тарасенка. Штодзень яны прымаюць у рамонт дзясяткі пар абутку.
Поспех у любой справе напрамую залежыць ад таго, наколькі чалавеку падабаецца выбраная прафесія. Так лічыць Наталля Мірановіч, якая каля 20 гадоў працуе закройшчыцай у цэху маспашыву. Жанчына ў ліку лепшых работніц калектыву, паспяхова выконвае планавыя паказчыкі.
Пачынала швачкай, а зараз выконвае абавязкі брыгадзіра і закройшчыцы ў швейным атэлье Наталля Новікава. Якасна і хутка робяць сваю работу швачкі Жанна Бяляева, Жанна Вакар, Галіна Саксонава, Вольга Воранава, Аліса Віліева, Алена Сіманенка, Алена Парэпка, Людміла Васілёнак, Людміла Лушчынская, Наталля Махоўская. Швачкам Зінаідзе Зімноха, Таццяне Федарчук, Рэгіне Абакумавай, Любові Занько, Ганне Рыбчанка падуладна выкананне любога заказу. Жанчыны валодаюць адметным густам, маюць дызайнерскія здольнасці. Любоў да прафесіі і адданасць свайму калектыву вось ужо 45 гадоў трымаюць на працоўным месцы Таццяну Прыхожую. Самых лепшых слоў падзякі заслугоўваюць майстры швейнай вытворчасці Лілія Вакар, Святлана Лысянкова і Святлана Бяланава.
Генератар цікавых ідэй
КУПБА «Прэстыж» — пастаянны ўдзельнік розных выставаў і кірмашоў. Неаднойчы прымала ўдзел у абласным конкурсе мадэльераў і дызайнераў «Модны сілуэт», на якім сенненцы прадстаўлялі калекцыю адзення з ільну ў стылі «этна».
На прадпрыемстве створаны музей, экспанаты якога адлюстроўваюць гісторыю станаўлення бытавога абслугоўвання ў Багушэўску. Тут сабраны старадаўнія прылады працы, што служылі бытавікам шмат дзесяцігоддзяў назад.
Як расказала старшыня прафкама прадпрыемства Таццяна Віхаць, ініцыятарам і генератарам цікавых ідэй з’яўляецца галоўны інжынер Марыя Балабоўка. Яна заўсёды прыслухоўваецца да меркаванняў сваіх падначаленых. Людзі адзначаюць, што з якім бы пытаннем да яе не прыйшоў, заўсёды дапаможа, ніколі не адмовіць. «Душа прадпрыемства», — так з любоўю гавораць пра Марыю Рамальдаўну ў працоўным калектыве.
— Заахвочваць, аб’ядноўваць, дапамагаць, ставіць задачы і дабівацца іх рэалізацыі, а інакш і нельга, — кажа Марыя Балабоўка. — Ды і як адмовіць, не дапамагчы, калі навокал свае людзі.
І гэта натхняе калектыў на плённую працу на кожным вытворчым участку.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Здымкі аўтара
Сегодня на Сенненщине как и по всей стране проходит республиканский субботник. Как отметил председатель райисполкома…
С 1 января 2024 г. молодые специалисты, молодые рабочие (служащие), получившие высшее, научно-ориентированное, среднее специальное…
Отряд юных инспекторов дорожного движения “Патруль” Богушевской школы представлял Сенненщину в региональном этапе областного слета-конкурса…
Члены трудовых коллективов организаций и предприятий района будут задействованы в работах по наведению порядка на…
Пожелания здоровья, душевного тепла и благополучия звучали в адрес Аллы Александровны Горбачёвой, жительницы райцентра, бывшей…
Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…