Навучэнкі Сенненскай школы-інтэрната сталі прызёрамі абласнога экафестывалю «Рэха Чарнобыля»

экофестивальЮныя мадэлі і дызайнеры Сенненскай школы-інтэрната сталі прызёрамі абласнога экафестывалю «Рэха Чарнобыля».

Навучэнкі 2-6 класаў Аліна Пузікава, Марыя Целяпнёва, Аліна Зубрыцкая, Вікторыя Якаўлева і Аліна Супрунюк прадстаўлялі на конкурсе сваю калекцыю сукенак з другаснай сыравіны «Адходная прыгажуня». Дзяўчаты са школьнага тэатра моды «Натхненне» разам з выхавальнікам Таццянай Макаравай карпатліва працавалі над стварэннем убранстваў. Галоўным матэрыялам для творчасці сталі газеты, часопісы, смеццевыя пакеты і, нават,  абгорткі для цукерак. У працэсе работы над калекцыяй школьнікі развівалі сваю фантазію  і творчасць, а таксама пасцігалі асновы беражлівых адносін да прыроды. У выніку калекцыя «Адходная прыгажуня» стала пераможцам раённага этапа экаконкурсу «Рэха Чарнобыля» ў намінацыі «Тэатр моды».

А ўжо ў красавіку мадэлі былі прадстаўлены на сцэне палаца дзяцей і моладзі ў г. Віцебску. Дэфіле ад канкурсантаў з Сеннен­шчыны годна ацаніла абласное журы, прысудзіўшы ім трэцяе месца.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.