На Сенненшчыне аднавілі ўнікальную калекцыю народнага касцюма

У Сянне падвялі вынікі праекта “Аднаўленне нацыянальнага касцюма Сенненскага строю”, што рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцца ААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Выніковы семінар сабраў у зале Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў усіх удзельнікаў, партнёраў куратараў праекта, вядучых даследчыкаў народнага касцюма Віцебшчыны.     

У лютым гэтага года ініцыятыва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама “Адраджэнне нацыянальнага касцюма сенненскага строя” атрымала перамогу ў ліку 16 прапаноў з Віцебшчыны на  конкурсе мясцовых ініцыятыў праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. З першага семінара па рэканструкцыі рэгіянальнага касцюма Сенненскага раёна, які даў старт рэалізацыі праекта, мінулі сем месяцаў. Сем месяцаў штодзённай карпатлівай і напружанай працы майстроў раённага Дома рамёстваў. Што было зроблена за гэты час прысутныя маглі ўбачыць з відэапрэзентацыі, у якой адлюстраваліся працоўныя будні і экспедыцыі супрацоўнікаў РДР, майстар-класы, удзел у шматлікіх мерапрыемствах.

 

Але галоўны вынік праекта можна было бачыць непасрэдна на сцэне – гэта ўнікальная калекцыя адноўленага майстрамі касцюма сенненскага строю ў самых розных яго варыянтах: мужчынскія і жаночыя, зімовыя і летнія, паўсядзённыя і святочныя. Два з іх адправяцца ў Сенненскую школу-інтэрнат, вучні якой прынялі непасрэдны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы. На працягу некалькі месяцаў падлеткі пад началам майстрых Дома рамёстваў асвойвалі народныя рамёствы: вучыліся ткаць, вышываць, плесці паясы. Вынікам працы сталі вясельныя касцюмы, зробленыя рукамі дзяцей.  Яны папоўняць экспазіцыю школьнага этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка”. Як адзначыў дырэктар навучальнай установы Леанід Казлоў, праект мае вялікае значэнне ў выхаванні навучэнцаў школы як будучых грамадзян, працаўнікоў і сем’янінаў.

Падчас семінара супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея і пераапранутыя ў шлюбныя строі юныя ўдзельнікі праекта прадэманстравалі элемент рэгіянальнага вясельнага абрада. Перад тым з асаблівасцямі святкавання вяселля на Сенненшчыне прысутных пазнаёміла метадыст раённага центра культуры і народнай творчасці Марына Лындзіна.

Унікальнасць калекцыі народнага адзення, высокі ўровень майстэрства супрацоўнікаў раённага Дома рамёстваў адзначылі кансультанты і куратары праекта – вядучы метадыст па народнаму сцэнічнаму касцюму абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ніна Бабровіч і рэгіянальны каардынатар па Віцебскай вобласці “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” ПРААН Ігар Загрэкаў.

Прысутныя на семінары намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Зоя Фаміна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца ўручылі ўдзельнікам і партнёрам праекта дыпломы. Сярод адзначаных дырэктар раённага Дома рамёстваў Вольга Квашко, майстрыхі Іна Стычынская, Валянціна Грыбоўская, захавальніца традыцый ткацтва Таццяна Пагарэльская, майстар па вырабу ткацкіх станкоў Міхаіл Шыдлоўскі, дырэктар і захавальніца фондаў гісторыка-краязнаўчага музея Іва Шубко і Браніслава Жаўтабрухава, юныя ўдзельнікі праекта з  школы-інтэрната і інш.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, Вольга Квашко падкрэсліла, што праца па аднаўленні народнага касцюма сенненскага строю будзе працягвацца і надалей. Таму спрыяе належная матэрыяльная база, якая ў многім была створана дзякуючы ўдзелу ў праекце.

Завяршыўся семінар выставай-дэгустацыяй страваў беларускай кухні ад клуба народнай кухні  “Хадчаначка”.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Здымкі аўтара.

admin

Recent Posts

Грамоты и Благодарности из рук Анатолия Линевича получили лучшие работники сельхозпредприятия

В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…

12 часов ago

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА.  …

13 часов ago

Поддержка детских проектов и инициатив. Как в Витебской области обучают основам бизнеса

В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…

13 часов ago

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…

15 часов ago

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова»

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…

16 часов ago

Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Анатолий Линевич посетил МТК на 1200 голов с замкнутым циклом содержания в УСП «Дружбинец»

В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…

16 часов ago