У сям’і Уладзіміравых выхоўваецца пяцёра дзетак. Нядаўна ва ўрачыстай абстаноўцы Алесе Юр’еўне быў уручаны ордэн Маці.
Алеся Уладзімірава разам з мужам перабраліся ў Сянно з Шаркаўшчынскага раёна. Па словах маёй суразмоўцы, за ўвесь гэты час сужэнцы ні разу не пашкадавалі, што сюды пераехалі. Ім падабаецца рытм гэтага невялікага горада, тутэйшыя людзі, інфраструктура. Тым больш, зараз ва Уладзіміравых тут з’явілася шмат знаёмых, сяброў. Сюды пераехалі і сваякі, якія вельмі іх падтрымліваюць і дапамагаюць у выхаванні дзетак.
Нягледзячы на тое, што ў гэтай пары няма рамантычнай гісторыі знаёмства, у міры і згодзе яны жывуць ужо 13 гадоў. Будуюць планы на будучыню, гадуюць дзяцей.
Жанчына ўпэўнена, што дзеці – гэта вялікае шчасце, якое пасылаецца нам звыш. І чым іх больш, тым больш радасці і паразумення ў доме.
Ва ўсіх дзетак розныя характары, захапленні і інтарэсы. Гэта не перашкаджае дружнай сям’і Уладзіміравых сумесна, а галоўнае актыўна, праводзіць вольны час. Зімой яны любяць пакатацца на лыжак, каньках. З надыходам вясны ім падабаецца выбрацца на прыроду, паслухаць спевы птушак, падыхаць свежым паветрам. Дарэчы, для гэтай мэты яны часта наведваюць абноўлены парк 40-годдзя Перамогі ў райцэнтры. З пераадычнай рэгулярнасцю бываюць ў забаўляльным цэнтры “Мадагаскар”, што ў Віцебску.
Сярэдні Яраслаў у сілу ўзросту яшчэ нічым сур’ёзным не захапляецца, але хлопчык вельмі актыўны. У будучым бацькі плануюць, што сын будзе займацца барацьбой.
Па словах Алесі Уладзіміравай, хлопцы часта «завісаюць» перад тэлевізарам або з тэлефонам у руках. Але, калі патрабуецца дапамагчы маці, усе яны імкнуцца аказаць, хоць і дзіцячую, але дапамогу.
Старэйшая трынаццацігадовая дачка Ульяна цікавіцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Дзяўчынцы падабаецца плесці з бісеру, збіраць алмазную мазаіку. Акрамя сваіх захапленняў, дзяўчынка яшчэ і праяўляе інтарэс да творчасці, якой займаецца яе маці. Аб тым, што Алеся Уладзімірава вырабляе інтэр’ерныя свяцільнікі, а таксама аксэсуары для ўпрыгожвання прычосак, раней мы ўжо пісалі на старонках раённага выдання. Па словах маёй суразмоўцы, у будучым ёй хочацца адкрыць сваю справу. Тады гэтыя самыя свяцільнікі і таршэры яна зможа рэалізоўваваць. Да таго ж, інтарэс да гэтых рукатворных вырабаў ужо ёсць.
Сын Арцём, якому 11 гадоў, цікавіцца спортам. У асноўным гэта біятлон. Пяцігадовая Аліна – сапраўдная прынцэса, якой падабаецца гуляць у куклы, падбіраць ім уборы. Не упускае магчымасць прыбрацца і сама. А яшчэ дзяўчынка добра малюе.
Самаму меншаму дзіцяці год і сем месяцаў. Шматдзетная маці кажа, што зараз уся ўвага сканцэнтравана на малым. Дзеці ўсё разумеюць і не крыўдзяцца на маці, больш таго, стараюцца дапамагчы. Бо самі зусім нядаўна былі такімі ж малышамі. Алеся ў сваю чаргу імкнецца падзяліць матчына каханне пароўну.
— Стараемся з мужам з самага ранняга ўзросту прывіваць дзецям павагу да дарослых, любоў да роднага краю, расказваць пра патрыятызм.
І ведаеце, так прыемна, калі ты бачыш вынік сваёй працы і ганарышся сваімі дзецьмі,- кажа шматдзетная маці.
Яна ўпэўнена, што ордэн Маці — гэта не проста ўзнагарода, а своеасаблівае пацверджанне, што ўсе намаганні, якія клапатлівыя бацькі ўкладваюць у сваіх дзетак, недарэмна.
На маю просьбу даць параду бацькам, Алеся Уладзімірава кажа:
«Праводзьце больш часу са сваімі дзецьмі, бо гэта ледзь не самае галоўнае ў жыцці. Ведаеце, я лічу, што праз дзяцей з намі гавораць анёлы. Мусіць, таму ў мяне іх шмат».
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
В преддверии знаменательной даты 7 ноября мы поинтересовались у сенненцев, что для них значит этот…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с праздником — Днем Октябрьской революции! Октябрь 1917 года…
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…