Районный конкурс «Автоледи-2017» прошёл в Сенно (+фото)

У мінулую суботу на Камсамольскай плошчы праходзіў конкурс “Аўталедзі — 2017”. Аб тым, што за рулём знаходзіліся дзяўчыны, можна было здагадацца, нават не зазіраючы ў салон аўтамабіля. Упрыгожванне транспарту выдавала натуру кожнай гаспадыні: утаймавальніца, марачка, летуценніца і інш. Дарэчы, дэманстрацыя загадзя падрыхтаванага жалезнага сябра – адна з умоў конкурсу.

На старт у той дзень пажадалі выйсці сем чалавек: Святлана Максімовіч, Паліна Хавякова, Юлія Шман, Ганна Цуран, Марына Маскоўская, Марына Бяляева і Віялета Корабава. Сярод іх былі як вопытныя вадзіцелі, так і тыя, хто атрымаў пасведчанне ўсяго год назад. Але з боку арганізатараў мерапрыемства, райкама ГА “БРСМ”, Сенненскага АДАІ і Чашніцкай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, паслабленняў ні для каго не было. А для таго, каб перамагчы, дзяўчынам трэба было пераадолець усе этапы за найменшы час і з мінімальнай колькасцю штрафных балаў.

 

Ад тэорыі да спаткання

Пачаць конкурс вырашылі з самых асноў — тэарытычнай базы. Для таго, каб праверыць узровень ведаў па ПДР, вядучая мерапрыемства Вольга Берашэвіч прапанавала ўсім удзельніцам тэсты. За пэўны час дзяўчынам неабходна было даць правільныя адказы на дзесяць пытанняў.

 

 

Адразу пасля тэорыі перайшлі да практыкі. Падчас выпрабавання “Ледзі-вопытны вадзіцель” на пляцоўцы канкурсантак чакалі штучныя перашкоды ў выглядзе дарожных конусаў, драўлянай кладкі. Заключным акордам стаў імправізаваны гараж, патрапіць у які неабходна было заднім ходам. За кожную памылку налічваўся штрафны час. Амаль усе ледзі абышліся без надбаўкі.

 

Сучасныя дамы нярэдка аказваюцца ў абставінах накшталт “з карабля на баль”, а ў дадзеным выпадку — з машыны — на спатканне. У ходзе конкурсу дзяўчыны ў салоне свайго аўтамабіля змянілі адзенне на прызапашаныя раней вячэрнія ўборы. Хутчэй за ўсіх на спатканне сабралася Паліна Хавякова. Адставанне астатніх дзяўчат было нязначным.

Сэлфі, ружы і дыпломы

Дапамагчы свайму фаварыту маглі і гледачы, а менавіта моцная палова чалавецтва. У незапланаваным конкурсе “Прыз глядацкіх сімпатый” мужчыны выбіралі самую годную на іх думку аўталедзі. Ёй стала Ганна Цуран.

Пакуль журы, у якое ўваходзілі арганізатары мерапрыемства, падлічвала балы, канкурсанткі фатаграфаваліся і рабілі сэлфі. Прыемным напамінам аб удзеле у мерапрыемстве сталі для ўсіх  дзяўчын і дыпломы з кветкамі. Марына Маскоўская і Святлана Максімовіч, якія занялі трэцяе і другое месца адпаведна, атрымалі ў дадатак памятныя прызы. “Аўталедзі-2017” Паліну Хавякову ўзнагародзілі грашовай прэміяй.

 

Як паведаміла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына Наваковіч, прызёры змогуць паказаць сябе ў рэгіянальным этапе абласнога конкурсу, што адбудзецца 9 мая.

 

Ганна КОРСАКАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

18 минут ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

2 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

3 часа ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

3 часа ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

4 часа ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

6 часов ago