Сенненцы приняли участие в республиканском субботнике (+фото)

Нават неспрыяльнае надвор’е не перашкодзіла сенненцам выйсці 22 красавіка на рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім прынялі  звыш 6000 жыхароў раёна. Агульная сума заробленых на суботніку сродкаў склала каля 12 тыс. рублёў.

Працоўныя калектывы і многія жыхары прыбіралі смецце на гарадскіх вуліцах і ў сельскіх населеных пунктах, шчыравалі на добраўпарадкаванні падведамасных тэрыторый, высаджвалі дрэўцы.

Асноўны працоўны фронт развярнуўся ў гэты суботні дзень у Машканах. Аграгарадок сёлета прыме раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі. У добраўпарадкаванні будучай сталіцы “Дажынак” было занята і кіраўніцтва рэгіёна, у прыватнасці, старшыня райвыканкама Васілій Чараднік і старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга.

Кіпела работа і на тэрыторыях іншых сельсаветаў.

А ўжо сёння, 29 красавіка, эстафету па навядзенні парадку на зямлі прыняў раённы суботнік. Распараджэнне аб яго правядзенні прынята райвыканкамам 17 красавіка бягучага года.

Заробленыя падчас суботніка грошы будуць накіраваны на далейшае добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама на прывядзенне ў належны стан помнікаў і месцаў баявой і воінскай славы, арганізацыю святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 72-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Грашовыя сродкі пералічваюцца на рахунак РУП Сенненскае ЖКГ №3132029178019, УНП 3000266969, ЦБП №218 філіяла 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення АСБ “Беларусбанк”, код 635.


Наш кар.

Фота Аляксандра ЛАЗЮКА.

admin

Recent Posts

Грамоты и Благодарности из рук Анатолия Линевича получили лучшие работники сельхозпредприятия

В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…

2 часа ago

Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА.  …

4 часа ago

Поддержка детских проектов и инициатив. Как в Витебской области обучают основам бизнеса

В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…

4 часа ago

Лукашенко: проблемы, которые тревожат людей, для меня очень важны, чтобы потом исправлять недостатки

Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…

6 часов ago

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова»

В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…

7 часов ago

Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Анатолий Линевич посетил МТК на 1200 голов с замкнутым циклом содержания в УСП «Дружбинец»

В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…

7 часов ago