З 21 па 30 лістапада па ўсёй краіне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, УП «Белтэхагляд» і транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый праводзяць сумесныя рэйды ў рамках агульнадзяржаўнай дэкады «Дзяржтэхагляд».
Колькасць аўтаўладальнікаў, якія ігнаруюць выплаты дзяржпошліны і праходжанне тэхагляду, сёлета павялічылася амаль на 11% у параўнанні з мінулым годам, што вымушае ўзмоцніць кантроль за своечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду транспартных сродкаў і прыцягнуць увагу кіроўцаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане. Асаблівая ўвага падчас правядзення рэйдаў надаецца праверцы сапраўднасці адзнак у дакументах. Па Віцебскай вобласці зафіксаваны выпадкі іх падробкі. За гэта або выкарыстанне падробленых дакументаў, штампаў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць, нават, да пазбаўлення волі.
Першы спынены МАЗ ААТ «Віцебсклес» аказаўся «шчаслівым» для правяраючых. Тэхагляд самой машыны быў пройдзены, а вось яе прычэп… Па словах вадзіцеля, перавозіць лес на прычэпе, тэрмін дзеяння тэхагляду на які скончыўся, яго прымушае кіраўніцтва таварыства, пагражаючы звальненнем з работы. У час афармлення пратакола у машыне ДПС Андрэй Булыня даводзіць парушальніку:
— Калі вы ездзіце без тэхагляду, рыхтуйцеся да штрафу ад адной да трох базавых велічынь пры першым на працягу года парушэнні і ад двух да пяці — пры паўторным.
Вадзіцель МАЗа атрымаў мінімальны штраф. Механік ААТ «Віцебсклес» пакараны на суму ў 4 базавыя велічыні.
Ірына ХАСАНАВА.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко рассчитывает, что порт и СЭЗ "Сохар" станут надежной стартовой площадкой для…
Одной из форм внеклассной работы педагогов Сенненской детской школы искусств является подготовка и участие детей…
ЦИК принял документы для регистрации действующего Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Республики…
На Сенненщине стартовала традиционная акция “Чудеса на Рождество”. Ее участниками являются первичные организации ОО «БРСМ»…
Сегодня белорусскому кинематографу исполняется 100 лет. Пожалуй, нет в Сенно человека, который бы не любил…
С 20 по 31 декабря в Сенненском районе будет осуществляться торговля новогодними елями. Как сообщили…