Сенненскія біятланісты задаюць тон

      У канцы сёлетняга года ў Беларусі адзначылі 110 гадавіну з нагоды зараджэння прафсаюзнага руху і 80-годдзе прафсаюзнага спорту.

Валерый Лектараў — адзін з самых вядомых у нашай краіне трэнераў па біятлоне. На працягу многіх гадоў ён працуе не толькі ў Сенненскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе алімпійскага рэзерву, але ў спартыўнай школе аб’яднання прафсаюзаў «Алімпіец». За поспехі ў трэнерскай рабоце Валерыя Міхайлавіча ўзнагародзілі медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху».

— Якія яшчэ значныя падзеі адбыліся ў вашым жыцці і жыцці вашых выхаванцаў у 2015 годзе? — запыталіся мы ў знакамітага трэнера Рэспублікі Беларусь.

— На цырымоніі ўручэння ўзнагарод прафсаюзным актывістам было заяўлена, што ў наступным годзе завершыцца будаўніцтва базы біятлона ў Сянне. Асабіста для мяне гэта стала б самай высокай узнагародай.

Парадавалі мяне выхаванцы. Замацавалася ў зборнай краіны па біятлоне, паказвае стабільныя вынікі на этапах Кубка Ірына Крыўко. У складзе зборнай юніёраў Беларусі рыхтуецца да чэмпіянату Свету Віктар Крыўко.

З маладзейшых хацеў бы адзначыць поспех Ільі Аўсеенкі. Апошні год хлопец трэніруецца ў складзе эксперыментальнай групы, створанай пры федэрацыі біятлона на базе Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Сёлета Ілья стаў чэмпіёнам краіны ў сваёй узроставай групе па летнім біятлоне сярод выхаванцаў спартыўных школ.

Сярод тых, хто працягвае займацца непасрэдна ў мяне, адзначыў бы поспех Юліі Кавалеўскай. Яна стала чэмпіёнкай вобласці па лет­нім і зімовым біятлоне. Марыя Баркавец, яшчэ адна мая выхаванка, у гэтыя пераднавагоднія дні паедзе ў Мінск на прэзідэнцкую ёлку за поспехі, дасягнутыя ёй у праграме зімовага шматбор’я.

 НА ЗДЫМКУ: Валерый Лек­тараў на трэніроўцы па стральбе з Алінай Маханёк, Кацярынай Шарковіч, Дашай Гарбачовай

admin

Recent Posts

Неделя будет зимней

 Зиме в апреле рады не все. По словам начальника метеорологической станции «Сенно» филиала «Витебскоблгидромет» Елены Бородиной, на…

10 часов ago

Лукашенко дал интервью межгосударственной телерадиокомпании «Мир»

Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 апреля дал интервью межгосударственной телерадиокомпании "Мир", передает корреспондент БЕЛТА. В…

12 часов ago

Учреждения образования Сенненщины участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“

Традиционно накануне Пасхи учреждения образования района участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“.  Об…

12 часов ago

ГАИ проверит водителей такси

За три месяца 2025 года в республике водителями такси совершено 40 ДТП, в которых 9…

15 часов ago

Поздравление сотрудников военного комиссариата от руководства Сенненского района

Уважаемы сотрудники и ветераны Сенненского районного военного комиссариата! Поздравляем вас с профессиональным праздником - Днем…

16 часов ago

Наше лучшее: экономика Беларуси демонстрирует высокие темпы роста

Белорусская экономика демонстрирует высокие темпы роста. За первые два месяца ВВП страны вырос на 3,1%.…

16 часов ago