Сенненскія следчыя падтрымалі дабрачынную акцыю «Нашы дзеці»
Супрацоўнікі Сенненскага раённага аддзела Следчага камітэта напярэдадні Новага года пабывалі на ранішніку ў СШ №2 г. Сянно.
І не з пустымі рукамі. Падтрымаўшы дабрачынную акцыю «Нашы дзеці», яны купілі на ўласныя сродкі цукеркі, якія ў пакунках, упрыгожаных сімволікай Следчага камітэта, уручылі малодшым школьнікам.
Салодкія падарункі атрымалі ўсе прысутныя на ранішніку вучні. Справа ў тым, што ў якасці галоўнага навагодняга чараўніка выступілі не толькі следчыя, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый школы: прафсаюзнай, пярвічак Беларускага саюза жанчын і «Белай Русі».
Наш кар.
На здымку: супрацоўнікі раённага аддзела СК на ранішніку ў СШ №2.
Фота прадстаўлена РАСК.