Неиспользуемые объекты на территории Мошканского сельсовета вовлекут в хозяйственный оборот
Пакінутыя пабудовы трэба максімальна ўцягнуць у гаспадарчы абарот або актывізаваць работы па іх дэмантажу, кансервацыі. Такі напрамак дзейнасці вызначыў старшыня Машканскага сельвыканкама Леанід Шаеў падчас апошняга пасяджэння.
Займацца гэтым ужо пачалі арганізацыі-ўласнікі. Так, ААТ “Студзёнка” правяло дэмантаж 2-кватэрнага жыллёвага дома і жывёлаводчай фермы ў аг.Кругляны, 16 хлявоў у в.Канстантова. Засталося ўбраць рэшткі будаўнічых матэрыялаў. У СУП “саўгас імя Машэрава” адрамантавалі цялятнік і кватэру ў в. Задарожжа. Сенненскае райспажыўтаварыства пачало працу па дэмантажу магазіна ў в. Чудня.
Абмеркавалі і меры па абмежаванні свабоднага доступу на патэнцыяльна небяспечныя аб’екты. Сярод іхзакрыццё аконных і дзвярных праёмаў, устаноўка інфармацыйных указальнікаў.
Аднак па-ранейшаму непрыглядны выгляд маюць тры 8-кватэрныя дамы ў Канстантове. Між іншым, спіс патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў немаленькі і на дадзены момант налічвае 61 пабудову.
Наш кар.