Праз павышэнне матывацыі вучняў і педагогаў. Аб праблемах і планах у сферы адукацыі ў інтэрв’ю з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аленай ВІЛЮГІНАЙ.

Агульнавядома, што на ўзровень развіцця любой краіны ў немалой ступені ўздзейнічае развіццё яе сістэмы адукацыі, аднаго са складнікаў нацыянальнага капіталу дзяржавы.

     Асноўныя задачы, якія стаяць перад сістэмай адукацыі нашай краіны, былі акрэслены Прэзідэнтам на Рэспубліканскім педагагічным савеце ў жніўні мінулага года. Пра тое, з якімі вынікамі завяршыла 2017-ы сістэма адукацыі нашага раёна, і што плануецца на будучыню, мы гутарым з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аленай ВІЛЮГІНАЙ.

     — Алена Аркадзьеўна, у апошні час у любой сферы дзейнасці на першы план выходзіць эканамічны складнік. Таму будзе актуальным пачаць з пытання, як фінансавалася сістэма адукацыі ў мінулым годзе, якога эканамічнага эфекту ўдалося дасягнуць у выніку аптымізацыі сеткі яе ўстаноў? 

     — З бюджэту раёна было накіравана больш за 10 675,0 тыс. рублёў. З іх на развіццё адукацыі выдзелена амаль 10 000,0 тыс. рублёў, на спорт – 675 тысяч. Прадпрыемствамі-шэфамі, папячыцельскімі саветамі і спонсарамі было выдаткавана больш за 47,5 тыс. рублёў.

     З улікам дэмаграфічнай сітуацыі, асаблівасцей развіцця раёна і ў мэтах павышэння эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў праведзена аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі. Эканамічны эфект ад яе правядзення ў мінулым годзе склаў 60,2 тыс. рублёў, якія накіраваны на набыццё школьнага аўтобуса і правядзенне рамонтных работ у школах.

     — У выніку аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі павялічылася патрэбнасць у падвозе школьнікаў да месцаў вучобы. Як спраўляецеся з гэтай задачай?

     — Усе школьнікі і дашкольнікі, якія маюць патрэбу ў падвозе, дастаўляюцца ва ўстановы адукацыі на школьных або рэйсавых аўтобусах. Для арганізацыі падвозу выкарыстоўваюцца 15 школьных аўтобусаў. Летась набылі два аўтобусы за кошт сродкаў раённага бюджэту для падвозу дзяцей у Ходцаўскую і Багушэўскую школы. Адзін набыты за сродкі ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” для Багданаўскай школы.

     На рамонт аўтобусаў летась затрачана больш за 50,0 тыс. рублёў. За пазабюджэтныя сродкі купілі камізэлькі са святлоадлюстроўваючымі элементамі па колькасці пасадачных месцаў у кожны аўтобус.

     У далейшым будзем пастаянна абнаўляць парк школьных аўтобусаў і вывадзіць з выкарыстання транспартныя адзінкі, якія эксплуатуюцца больш за 10 гадоў.

     — З павелічэннем колькасці вучняў у школах узрасла нагрузка на харблокі. Што робіцца для паляпшэння якасці іх работы і харчавання школьнікаў?

     — На працягу мінулага года аддзелам і ўстановамі адукацыі вырашаліся пытанні рамонту тэхналагічнага абсталявання харчблокаў. На гэтыя мэты было накіравана 6,2 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў.

     З мэтай зніжэння кошту харчавання вучняў школ г.Сянно і г.п.Багушэўск абмяркоўваецца пытанне перадачы з 1 верасня 2018 года функцый арганізацыі харчавання ў гэтых школах, якія цяпер выконвае Сенненскае райспажыўтаварыства, аддзелу адукацыі, спорту і турызму. У сувязі з гэтым затраты на набыццё абсталявання для харчблокаў сярэдніх школ г.Сянно і г.п.Багушэўска ў бягучым годзе складуць 25,0 тыс. рублёў.

     У мэтах павышэння якасці работы школьных харчблокаў у лістападзе плануецца правядзенне раённага конкурсу “Лепшы повар школьнай сталовай”.

     — Як будуць развівацца школы ў іншых накірунках?

     — Працягнецца работа па паляпшэнні ўмоў працы. Напрыклад, у СШ №1 г.Сянно плануецца правесці рэканструкцыю пляцоўкі па вывучэнні правілаў дарожнага руху. Для павышэння ўзроўню бяспекі і абароненасці ўстаноў адукацыі завяршаюцца работы па абсталяванні рабочых месцаў вартаўнікоў і дзяжурных пастоў кнопкамі трывожнай сігналізацыі ў 9 установах адукацыі г.Сянно і г.п.Багушэўска: школах і дашкольных установах, школах-інтэрнатах.

Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Васілія Анатольевіча Чарадніка запланаваны рад рамонтных работ у гарадскіх школах. На пачатку года за кошт сродкаў раённага бюджэту заменены ўсе аконныя блокі ў Багушэўскай сярэдняй школе. Акрамя таго, у 2018 годзе плануецца завяршыць работы па вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на рэканструкцыю СШ №2 г.Сянно і Багушэўскай сярэдняй школы – за кошт сродкаў раённага бюджэту, вырабленне праектна-каштарыснай дакументацыі на правядзенне капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі ў Машканскай школе – за кошт сродкаў Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця.

     У 2018 годзе плануецца правядзенне ўнутрышкольных конкурсаў на лепшы кабінет пачатковых класаў, а ў 2018/2019 навучальным годзе – раённага конкурсу кабінетаў пачатковых класаў.

     Па ініцыятыве намесніка старшыні райвыканкама Зоі Сцяпанаўны Фаміной у мінулым годзе было наладжана супрацоўніцтва з установамі адукацыі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці і Песчанакопскага Растоўскай. У сёлетнім годзе гэта супрацоўніцтва трэба расшырыць і ўмацаваць шляхам рэалізацыі сумеснага праекта “Школьны дворык”, развіцця музейных экспазіцый ва ўстановах адукацыі раёна.

Запланаваны ўдзел у красавіку 2018 года 4 педагогаў раёна ў міжнародным конкурсе “Настаўнік года – 2018”, заснавальнікам якога з’яўляецца аддзел адукацыі адміністрацыі муніцыпальнай адукацыі Пачынкаўскага раёна.

     Для актывізацыі работы па выяўленні і распаўсюджванні педагагічных ініцыятыў у маі бягучага года плануецца правядзенне раённага фестывалю метадычных ідэй “Вопыт лепшых – у практыку работы”.

     — Кіраўнік дзяржавы адзначыў: “Педагог гэта прафесія не для выпадковых людзей. Менавіта ад асобы школьнага педагога, яго прафесіяналізму залежыць фарміраванне будучых пакаленняў. Асоба педагога, яго пазіцыя і светаадчуванне – вось што ў цяперашні час асабліва значна”. Што ў прафесійным плане ўяўляе сабой армія педагогаў Сенненшчыны?

     — У 2017/2018 навучальным годзе вучэбны працэс забяспечваюць 533 педагагічныя работнікі, 88% з іх маюць вышэйшую адукацыю, 70,4%  — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.  

     Развіваецца даследчая дзейнасць педагогаў: ва ўстановах адукацыі раёна рэалізуецца 3 рэспубліканскія і 3 абласныя праекты, 13 праектаў раённага ўзроўню. Вырас паказчык удзелу педагогаў у інавацыйнай дзейнасці, з 64% у 2016 годзе да 67% у 2017.

     — Аднак аналіз вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017 годзе паказвае адмоўную дынаміку сярэднага бала практычна па ўсіх прадметах. Якія захады будуць прымацца, каб павысіць рэзультатыўнасць ЦТ?

     — У 2018 годзе будзе ўдзяляцца пільная ўвага эфектыўнасці правядзення вучэбных заняткаў у выпускных 9 і 11 класах. Акрамя таго, патрабуе прынцыповага перагляду прафарыентацыйная работа з выпускнікамі базавай школы і іх законнымі прадстаўнікамі, накіраваная на змяненне падыходу да камплектавання 10-х класаў, у якіх мэтазгодна абучэнне навучэнцаў з высокім узроўнем вучэбнай матывацыі. Гэта мае на ўвазе змяненне падыходаў кіраўнікоў школ да арганізацыі прафарыентацыйнай работы на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі з навучэнцамі з нізкім узроўнем матывацыі з мэтай накіравання іх на атрыманне прафесійнай адукацыі пасля заканчэння базавай школы.

     Ужо сёння вывучаюцца намеры дзевяцікласнікаў наконт далейшай вучобы, каб забяспечыць выкананне пратакола даручэнняў старшыні аблвыканкама М.М.Шарснёва, згодна з якім кіраўнікам школ трэба накіраваць ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі не менш за 40% выпускнікоў базавай школы і да 20% — сярэдняй школы.

     На нядаўняй калегіі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама прагучала такая думка: калі набіраеце ў 10 клас больш за 60% выпускнікоў базавай школы, дакажыце эфектыўнасць вашага выбару вынікамі ЦТ. Мы ўзялі 72% выпускнікоў базавай школы — і сталі  ў 2017 годзе аўтсайдарамі ў вобласці па выніках здачы ЦТ выпускнікамі сярэдняй школы. Пра гэта сведчаць і вынікі ўступнай кампаніі 2017 года: з 48% у 2016 годзе да 31% у 2017-м знізіліся паказчыкі паступлення выпускнікоў сярэдняй школы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Школьным педагагічным калектывам у гэтым навучальным годзе ёсць над чым дбайна працаваць.

     Яшчэ адзін рэзерв павышэння якасці адукацыі – профільная адукацыя. Работа па пашырэнні вывучэння вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі будзе працягвацца і ўдасканальвацца.

     — У апошнія гады адзначаецца зніжэнне выніковасці ўдзелу навучэнцаў і ў прадметных алімпіядах…

     — Хаця за апошнія гады забяспечана масавае (звыш 70% ад агульнай колькасці вучняў) уключэнне школьнікаў у алімпіядны рух, пры гэтым сапраўды адзначаецца зніжэнне якасных паказчыкаў удзелу ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах. Назіраецца колькасць зніжэння дыпломаў І і ІІ ступеняў. За апошнія тры гады мы ўпершыню выйшлі з нулявога ўзроўню на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Дыпломамі ІІ ступені па фізіцы ўзнагароджаны дзесяцікласнік СШ №2 г.Сянно Дзмітрый Івашкоў і ІІІ ступені па матэматыцы – васьмікласнік гэтай жа школы Іван Чараднік. Гэта значнае дасягненне, за якім стаяць плённыя намаганні як саміх вучняў, так і іх настаўнікаў і бацькоў.

     Таму задача на бліжэйшыя гады – забяспечыць якасную падрыхтоўку алімпіяднага рэзерву, выніковасць ўдзелу праз зацікаўленую пазіцыю настаўніка-трэнера, у першую чаргу. Лічу, што кожная школа можа падрыхтаваць як мінімум аднаго пераможцу абласной алімпіяды ці абласнога конкурсу доследных работ. І ў бягучым годзе мы абавязаны рашыць гэтыя задачы.

 Таццяна Буракова.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

2 часа ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

23 часа ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

1 день ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

1 день ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago

Информационный суверенитет, геополитика и «перамены». Что Лукашенко решил обсудить со студентами-гуманитариями

  Информационный суверенитет - важнейшая тема с точки зрения обеспечения национальной безопасности государства. Об этом…

2 дня ago